Калі вы набылі парсючка...
12.11.2011
—
Новости Общества
|
Цэлы шэраг павер'яў быў звязаны з набыццём парасят ці іх развядзеннем у хатніх умовах. Так, калі набытага парсючка класці ў мех галавой наперад, трымаючы за заднія ногі, то вельмі хутка яго былы гаспадар трапіць у складанае становішча. Калі ж парсюка класці ў мех задам наперад, то гандляру будзе шанцаваць, а вось пакупніку давядзецца цяжка. Таму, каб нікому не было дрэнна, парсючка трымалі адначасова за пярэднія і заднія ногі і клалі ў торбу на спіну. Знаўцы жывёлагадоўлі раяць для працягу племені пакідаць таго парсюка, у якога хвост трымаецца угору, а вось для развядзення парсюкоў у хатніх умовах выбіралі свінню з васьмю саскамі. Каб свіння прыносіла вялікае патомства, неабходна было запрасіць у хату жанчыну, якая нарадзіла шмат дзяцей, і папрасіць яе тройчы пакарміць жытам свінню цераз парог. Калі свіння апарасілася, то пажадана, каб у першыя тры дні да яе падыходзіла толькі гаспадыня. Тады і надалей свінка будзе прыносіць тры прыплоды на год. Вельмі непажаданым лічыўся продаж тых парасят, якія з'явіліся на свет у першым прыплодзе. У першыя тры дні ні ў якім разе нельга пералічваць народжаных парасят, паказваючы на іх пальцам. У адваротным выпадку яны ўсе памруць. Каб парсюкі хутка набіралі вагу, трэба запрасіць у госці мажную жанчыну і папрасіць яе тройчы патаўчы бульбу і падрыхтаваць корм для свіней. Калі здаралася, што адна за адной паміралі ў гаспадарцы свінні, то лічылася, што нехта з суседзяў мог наўмысна навесці шкоду. Таму неабходна было на маладзік тройчы прачытаць спецыяльную ахоўную замову. Каб адагнаць ад хаты нячысцікаў, неабходна было крывёю забітай свінні папырскаць на агонь у печы. У народнай медыцыне пры цяжкіх захворваннях дзяцей выкарыстоўвалі атрыбуты, якія мелі дачыненне да свінні: напрыклад, свіное карыта, салому з таго месца, дзе спала свіння. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлы шэраг павер'яў быў звязаны з набыццём парасят ці іх развядзеннем у хатніх умовах. Так, калі набытага парсючка класці ў мех галавой наперад, трымаючы за... |
|