У Гродзенскай вобласці 10-гадовыя дзеці разбурылі вясковыя могілкі. 21.by

У Гродзенскай вобласці 10-гадовыя дзеці разбурылі вясковыя могілкі

13.11.2011 13:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродзенскай вобласці 10-гадовыя дзеці разбурылі вясковыя могілкі

РЕГИОН-4
На магілах разбіты ўсе шкляныя лампады, пашкоджаныя агароджы і помнікі, на свежых магілах выдраныя крыжы, а таксама разваленыя надмагільныя ўзгорачкі.

У пятніцу, 11 лістапада, жыхары вёскі Гнезна Ваўкавыскага раёна былі ашаломленыя надзвычайным здарэннем. Напярэдадні ноччу невядомыя разбурылі пахаванні на мясцовых могілках.



Як сведчыць адзін з жыхароў вёскі, на магілах разбіты ўсе шкляныя лампады, пашкоджаныя агароджы і помнікі, на свежых магілах выдраныя крыжы, а таксама разваленыя надмагільныя ўзгорачкі.

Супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС, якія на месца здарэння "па гарачых слядах", выявілі вінаватых.

Вандаламі аказаліся трое дзяцей, старэйшаму з якіх усяго толькі 11 гадоў.
Паколькі дзеці не дасягнулі ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, крымінальная справа па факце вандалізму распачатая не будзе.

За ўчынак непаўналетніх у адміністрацыйным парадку адкажуць іх бацькі. Жыхары Гнезна ж парадкавалі магілы продкаў да позняга вечара.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На магілах разбіты ўсе шкляныя лампады, пашкоджаныя агароджы і помнікі, на свежых магілах выдраныя крыжы, а таксама разваленыя надмагільныя ўзгорачкі. У пятніцу, 11...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика