Пашкадуйце птушак — не карміце іх!
22.11.2011
—
Новости Общества
|
Дагэтуль каля вадаёмаў можна сустрэць людзей, якія кормяць вадаплаўных птушак. Часта яны ўпэўненыя, што робяць добрую справу, дапамагаючы такім чынам жывым істотам. Насамрэч гэта не так, пра што вырашыла нагадаць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Спецыялісты міністэрства звяртаюць увагу насельніцтва, што карміць птушак — недапушчальна. Ім будзе толькі горш, бо такім чынам яны "атрымліваюць запрашэнне" застацца на зімоўку. Міграцыя ў паўднёвыя і заходнія месцы зімовак пачынаецца з надыходам халадоў і няхваткай кармоў, паколькі натуральныя крыніцы харчавання вычарпалі сябе. Кармленне ўсыпляе міграцыйны інстынкт птушак і прымушае іх заставацца на месцы. Пры гэтым многія птушкі вырашаюць застацца зімаваць нават на тых тэрыторыях, дзе яны не могуць перажыць цяжкія часы нават з дапамогай чалавека. Кармленне вадаплаўных птушак апраўдана толькі пры адсутнасці адкрытай вады каля берага ў зімовы час. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дагэтуль каля вадаёмаў можна сустрэць людзей, якія кормяць вадаплаўных птушак. Часта яны ўпэўненыя, што робяць добрую справу, дапамагаючы такім чынам жывым... |
|