Няхай на здароўе носяць людзі!. 21.by

Няхай на здароўе носяць людзі!

22.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сталіцы поўным ходам ідзе акцыя "Другія рукі" па зборы ў насельніцтва былых у карыстанні рэчаў. У рамках акцыі супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёнаў Мінска і валанцёры з ГА "БРСМ" прымаюць адзенне ў добрым стане — курткі, джэмперы, касцюмы. У буднія дні рэчы можна аднесці ў ТЦСА па месцы жыхарства, а вось па суботах і нядзелях у кожным раёне горада курсіруе спецыяльны аўтатранспарт.

...Субота, 19 лістапада, пляцоўка каля гандлёвага цэнтра "Максімус". Роўна а 10 гадзіне раніцы сюды пад'язджае мікрааўтобус тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна. І адразу да яго спяшаецца жанчына — з двума вялікі пакетамі з адзеннем.

— Дзве дачкі ў мяне, рэчаў шмат, вось і назбіралася, — усміхаецца яна і бяжыць далей па сваіх справах.

Сёння на акцыі працуюць загадчыца аддзялення першаснага прыёму Святлана Фёдарава і спецыяліст Ларыса Грабоўская. Дзеляцца, што ў мінулую нядзелю актыўна прыходзілі людзі, для першых дзён правядзення акцыі на дзіва шмат.

Галоўная мэта акцыі — дапамагчы рэчамі шматдзетным сем'ям, інвалідам, дзецям-інвалідам, сем'ям, у якіх выхаваннем няпоўнагадовых дзяцей займаюцца бацькі-інваліды; сем'ям ваеннаслужачых, якія загінулі ў мірны час, няпоўным сем'ям, адзінокім пенсіянерам. Усе рэчы праходзяць хімчыстку, а ўжо потым пападуць у другія рукі.

— Мы актыўна расказваем пра гэту акцыю, ды і многія чулі недзе, чыталі, — дзеліцца Святлана Фёдарава. — Таму людзі не толькі нясуць рэчы, але і тэлефануюць і просяць, каб нейкае адзенне ім пакінулі. Зараз ідзе зіма, таму ў асноўным запатрабаваныя зімовыя рэчы, таксама дзіцячае адзенне — малыя вельмі хутка растуць, адзення заўсёды не хапае. Але ёсць і тыя, каму патрэбны хоць бы якія рэчы.

Толькі за першыя выхадныя па ўсёй сталіцы сабрана каля сямісот кілаграмаў адзення. А плануецца, што працягнецца акцыя да канца лістапада.

Тым часам мы доўга не сумуем — некаторыя нясуць рэчы (у асноўным жанчыны), некаторыя падыходзяць, пытаюцца, ці доўга будзе стаяць машына, калі яшчэ прыедзе.

Ніна Уладзіміраўна Пожах прынесла вялікі пакет — тут і світары, і дзіцячае адзенне.

— Ёсць такія рэчы, што і выкінуць шкада, а насіць ужо і не надта хочацца. Але ж усе добрыя. Шафы разгрузім і людзям дапаможам. Няхай на здароўе носяць!

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы поўным ходам ідзе акцыя "Другія рукі" па зборы ў насельніцтва былых у карыстанні рэчаў. У рамках акцыі супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика