На дарогах Гомельшчыны з'явіліся дзікі-флікеры. 21.by

На дарогах Гомельшчыны з'явіліся дзікі-флікеры

22.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомельскай вобласці паблізу лясных масіваў усталёўваюць металічных дзікоў. Гэтыя макеты, пакрытыя спецыяльным святлоадбівальным саставам, павінны прымусіць "шумахераў" у начны час знізіць хуткасць і быць больш уважлівымі.

Ужо ўстанавілі два такія своеасаблівыя вялізныя флікеры ў выглядзе дзіка. Адзін — на ўзбочыне дарогі каля дачнага пасёлка (урочышча Клёнкі), другі — на ўездзе ў Гомель. Сілуэты дзікоў, на задумку кіраўніцтва ДАІ Гомельшчыны, павінны не толькі сігналізаваць пра тое, што ў гэтым месцы на дарогу можа выскачыць дзікая жывёла, але дысцыплінаваць кіроўцаў. Бо ўздож праезнай часткі, дзе з'явіліся дзікі-флікеры, назіраецца даволі інтэнсіўны пешаходны рух.

Паводле слоў інспектара аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталлі ЕЛІСТРАТАВАЙ, пачынаючы з 2007 года на дарогах Гомельшчыны было зарэгістравана 23 ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, у якіх загінула 5 чалавек, 25 — з траўмамі рознай ступені цяжару дастаўлены ў бальніцу. У выніку такіх наездаў пакутуюць не толькі людзі, значныя страты нясе і жывёльны свет. Па інфармацыі Гомельскага лесагаспадарчага аб'яднання, толькі за 5 гадоў на дарозе загінула 109 дзікіх жывёл.

Надзея ДРЫЛА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскай вобласці паблізу лясных масіваў усталёўваюць металічных дзікоў. Гэтыя макеты, пакрытыя спецыяльным святлоадбівальным саставам, павінны прымусіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика