"ГУСТ" — пуцёўка ў жыццё для навінак харчовай індустрыі. 21.by

"ГУСТ" — пуцёўка ў жыццё для навінак харчовай індустрыі

22.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 17 лістапада па 8 снежня ў Беларусі праходзіць другі этап рэспубліканскага конкурсу-дэгустацыі "ГУСТ", падчас якога за званне лепшага прадукту 2011 года і права маркіроўкі ўласнай прадукцыі знакам "ГУСТ" будуць змагацца больш як 50 беларускіх вытворцаў хлебабулачных, кандытарскіх, малочных і мясных прадуктаў.

 

Першымі ў барацьбу за званне лепшых уступілі вытворцы хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Усяго эксперты ацанілі 53 узоры, з якіх 16 сталі пераможцамі. Багаты ўраджай дыпломаў сабраў філіял Івацэвіцкага раённага спажывецкага таварыства "Камбінат кааператыўнай прамысловасці". Лепшымі былі прызнаныя яго хлябцы дыетычныя "Восеньскія", якія перамаглі ў намінацыі "Хлеб узбагачаны для здаровага харчавання", булка "Васілёк", здоба "Гармонія" ў намінацыі "Булачныя вырабы" і сухары "Дэсертныя" ў намінацыі "Сухары, сухарыкі, сушкі".

Знак "ГУСТ" цяпер можна будзе ўбачыць таксама на ўпакоўках макаронных вырабаў гандлёвай маркі "Пастараль", паўфабрыкатах мучных вырабаў "Аладкі "Уладар" і "Піца "Хатняя", якія вырабляюцца філіялам "Барымак" УП "Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў".

У намінацыі "Цукеркі" дыпломамі пераможцаў была адзначана прадукцыя "Камунаркі" (цукеркі дыябетычныя "Труфель сметанковы" з фруктозай) і СТАА "Кандзі і К" (цукеркі глазураваныя "Сліва з міндалем", "Сліва ў шакаладнай глазуры" і "Сліва з грэцкім арэхам"). А гомельскі "Спартак" перамог адразу ў дзвюх намінацыях: "Цукеркі" і "Шакалад з дабаўкамі". званне лепшых заваявалі яго "Малочнае асарці са смакам ляснога арэха", "Малочнае асарці са смакам кавы", "Малочнае асарці са смакам згушчанага малака", а таксама шакалад "Малочны з клубнічным крыспі" і шакалад "Малочны з карамельным крыспі".

Каментуючы першыя вынікі конкурсу, кіраўнік праекта Ларыса Карашкова адзначыла, што конкурсы-дэгустацыі "ГУСТ", якія праводзяцца на працягу апошніх гадоў, сведчаць аб тым, што айчынныя вытворцы ўсё больш увагі надаюць асвойванню лінейцы прадуктаў здаровага харчавання: "Даваць пуцёўку ў жыццё навінкам айчыннай харчовай індустрыі — адна з ганаровых місій нашага конкурсу". Па словах арганізатараў, актыўнае прадстаўніцтва "здаровага напрамку" чакаецца і сярод малочных і мясных прадуктаў. Дэгустацыі на лепшы малочны прадукт пройдуць 22 лістапада, а на лепшы мясны прадукт — 25 лістапада.

Трэба патлумачыць, што ўсе дэгустацыі праводзяцца ўсляпую, а ўзоры прадуктаў — закадзіраваныя. Члены дэгустацыйнай камісіі даведваюцца пра вытворцу, які перамог, толькі пасля завяршэння дэгустацыі па выніках выстаўленых кожным экспертам балаў. У якасці экспертаў у дэгустацыйных камісіях працуюць высокакваліфікаваныя і кампетэнтныя спецыялісты з Мінсельгасхарча, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржастандарта, Белдзяржхарчпрама, Белкаапсаюза і Нацыянальнай акадэміі навук. Ацэнка заяўленых на конкурс прадуктаў ажыццяўляецца па арганалептычных паказчыках. Пільная ўвага надаецца і ўпакоўцы прадуктаў.

Па выніках двух этапаў рэспубліканскага конкурсу (а першы праходзіў вясной бягучага года) на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 8 снежня, будуць уручаны таксама дыпломы "Залаты "ГУСТ" — за стабільна высокую якасць, укараненне новых тэхналогій і шырокі асартымент прадукцыі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 лістапада па 8 снежня ў Беларусі праходзіць другі этап рэспубліканскага конкурсу-дэгустацыі "ГУСТ", падчас якога за званне лепшага прадукту 2011 года і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика