Трус-гігант і птушыная экзотыка. 21.by

Трус-гігант і птушыная экзотыка

22.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сталіцы на адной пляцоўцы 19-20 лістапада адначасова прайшлі адразу дзве цікавыя выставы — выстава грызуноў "Восеньскія слядочкі" і выстава птушак "Экзот-2011".

Марскія свінкі і бурундукі, пацукі і шыншылы, хамячкі, мышы і пясчанкі — наведвальнікі змаглі не толькі пабачыць каля двухсот прадстаўнікоў рэдкіх парод, але і паўдзельнічаць у выбары самага прыгожага доміка або самага цяжкага труса.

Дарэчы, у лідарах аказаўся сямімесячны трус-гігант, які ўжо зараз важыць каля дзевяці кілаграмаў. А расці яму яшчэ да года!

Выстава галубоў, пеўчых і дэкаратыўных птушак праводзілася ў сталіцы ўпершыню і сабрала больш за 400 птушак з усіх рэгіёнаў Беларусі і бліжэйшага замежжа.

Мінчане і госці сталіцы змаглі не толькі пазнаёміцца з рознымі пародамі, але і ўласнаручна сімвалічна запусціць у неба галубоў. На выставе праходзіла экспертная ацэнка, а наведнікі змаглі атрымаць кансультацыю ў вопытных спецыялістаў-арнітолагаў.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы на адной пляцоўцы 19-20 лістапада адначасова прайшлі адразу дзве цікавыя выставы — выстава грызуноў "Восеньскія слядочкі" і выстава птушак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика