10 фактаў пра... ...Эйфелеву вежу ...ром
22.11.2011
—
Новости Общества
|
...Эйфелеву вежу
1. Калі велізарную вежу ўрачыста адкрылі ў 1889 годзе, яна была найвышэйшым збудаваннем планеты. Ужо ў 1930-м гэты тытул перахапіў хмарачос кампаніі "Крайслер", абагнаўшы вежу на 18 метраў. Тым не менш, калі да вышыні Эйфелевай вежы дадаць даўжыню яе 24-метровай антэны, то "Крайслер" адстае. У наш час Эйфелева вежа займае толькі пятае месца сярод вышынных будынкаў Францыі. 2. Эйфелева вежа на выгляд аднатонная, але гэта ілюзія далягляду. Паколькі будынак вельмі высокі, то на самой справе ён пафарбаваны ў тры розных адцення колеру. Самы цёмны тон выкарыстаны ў нізе будынка, а самы светлы — на вяршыні. Вежу пакрываюць 60 тонамі фарбы кожныя сем гадоў, каб абараніць ад карозіі. 3. Вядомы парыжскі шэф-кухар Ален Дзюкас трымае рэстаран для гурманаў на другім паверсе вежы. 4. У 1912 годзе распрацоўшчык паліто-парашута вырашыў выпрабаваць сваё вынаходства на Эйфелевай вежы. Мужчына саскочыў з трэцяй пляцоўкі будынка і загінуў. 5. Перш чым здаць Парыж немцам падчас Другой сусветнай вайны, французы здзейснілі сабатаж на Эйфелевай вежы. Яны сапсавалі ліфт, каб ворагі не маглі атрымліваць асалоду ад відаў горада. Але Гітлер не паленаваўся падняцца на вежу пешшу. Ліфты адрамантавалі ў 1944 годзе, і ўсім салдатам-саюзнікам быў дазволены бясплатны ўваход наверх. 6. Маленькія копіі Эйфелевай вежы ёсць у розных кутках свету: амерыканскім Лас-Вегасе, кітайскім Гаунчжоў і Шэньчжэні, румынскай Слабозіі, а таксама ў Капенгагене (Данія), Варне (Балгарыя), Актаў (Казахстан) і іншых гарадах. 7. Густаў Эйфель выгравіраваў на вежы імёны 72 выбітных французскіх інжынераў, навукоўцаў і матэматыкаў таго часу. 8. У 1925-1934 гадах аўтамабільная кампанія Сіtrоеn выкарыстала чатыры бакі вежы як рэкламны шчыт. Гэта была самая вялікая рэклама тых часоў. 9. Нягледзячы на вышыню, толькі адзін чалавек разбіўся падчас мантажу вежы. 10. Томас Эдысан наведаў Эйфелеву вежу і быў надзвычай уражаны ёю. Ён напісаў у гасцявой кнізе: "Спадару Эйфелю, інжынеру, адважнаму будаўніку велізарнага і незвычайнага твора сучаснага інжынернага мастацтва ад таго, хто вельмі паважае і захапляецца ўсімі інжынерамі, уключаючы Вялікага Інжынера Госпада Бога. Томас Эдысан". ...ром1. Ром лічыцца адным з самых рамантызаваных алкагольных напояў. Народжаны ў часы вялікіх каланіяльных войнаў паміж Іспаніяй, Вялікабрытаніяй і Францыяй, на астравах Карыбскага мора, сярод піратаў, флібусцьераў, капераў і скарбашукальнікаў, ён дагэтуль лічыцца выпіўкай "для сапраўдных мужчын" і шукальнікаў прыгод. 2. Ром вырабляюць у Аўстраліі, ЗША і нават у Індыі, але асноўная вытворчасць рому па-ранейшаму засяроджаная на Карыбскіх астравах і ў Паўднёвай Амерыцы. 3. Сусветна вядомым напоем ром зрабіў у ХХ стагоддзі Эрнэст Хемінгуэй, з густам і веданнем справы апеўшы яго пякучы смак, ярка выяўлены водар і жоўты з залацістым адлівам колер. 4. Традыцыйна пунш, рэцэпт якога быў вывезены з Індыі англійскімі каланістамі, робяць на аснове рому. 5. Існуе некалькі версій паходжання слова "ром". Магчыма, гэтае скарачэнне ад англійскага "rumbullіоn" (rum) — шум, ажыятаж, бо спажыванне рому нярэдка менавіта гэтым і суправаджалася. А магчыма, "ром" пайшоў ад "rum" — назвы цукровага трыснягу, з якога жыхары Карыбскіх астравоў і атрымлівалі ром. Па іншых крыніцах, галандскія маракі пілі ром з вялікіх шклянак, званых rummеr, адкуль і ўзялося слова "ром". 6. Ром мае мноства "мянушак" па ўсім свеце: яго завуць "Барбадоскай вадой", "Смерцю д'ябла" і нават "Крывёй Нэльсана". 7. Ром стаў прычынай вядомага "ромавага мяцяжу", які адбыўся 26 студзеня 1808 года ў Аўстраліі — з-за забароны, накладзенай аўстралійскім губернатарам на выплату заробку парабкам спіртнымі напоямі. 8. У цяперашні час назва рому часта заснавана на назве мясцовасці яго паходжання. Для рому з іспанамоўных краін выкарыстоўваецца слова "rоn". Назва "rоn аnеjо" паказвае на тое, што ром добра вытрыманы. "Rhum" — імя рому з франкамоўных краін, а "rhum vіеuх" — вытрыманы французскі ром, які адказвае пэўным тэхналагічным патрабаванням. 9. Джордж Вашынгтон патрабаваў прывезці для сваёй інаўгурацыі ў 1789 бочку барбадоскага рому. 10. Ром выкарыстоўваецца для вымочвання садавіны, ужыванай у тартах, дадаецца ў марынады для некаторых карыбскіх страў. Ужываецца таксама ў кансерваванні ягад і садавіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1. Калі велізарную вежу ўрачыста адкрылі ў 1889 годзе, яна была найвышэйшым збудаваннем планеты. Ужо ў 1930-м гэты тытул перахапіў хмарачос кампаніі "Крайслер",...
|
|