Каб была на свята ёлка. І пад ёлкай. 21.by

Каб была на свята ёлка. І пад ёлкай

23.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сталічную гандлёвую сетку паступіць звыш 50 відаў штучных ёлак, у тым ліку дэкараваных, вышынёй да трох метраў. Рознічная цана на іх складзе ад 20 тысяч да 1,2 мільёна рублёў, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Для продажу на ёлачных кірмашах ад лясгасаў Мінскай вобласці плануецца таксама атрымаць каля 40 тысяч натуральных навагодніх дрэў. Для аздаблення аднаго з галоўных атрыбутаў зімовага свята пакупнікам прапануюць больш чым 200 відаў (1,5 тысячы разнавіднасцяў) ёлачных упрыгажэнняў. Для самых маленькіх — для ўдзелу іх у ранішніках і дзіцячых забаўляльных праграмах — будзе прапанавана каля 100 відаў карнавальных касцюмаў айчыннай вытворчасці (летась іх было каля 40). Рознічны кошт на іх будзе ад 58 да 173 тысяч рублёў. Касцюмы Дзеда Мароза будуць прадавацца па 276 тысяч, Снягуркі — 201 тысячы рублёў.

Не будзе праблем і з тым, што пакласці пад ёлачку: для арганізацыі перадсвяточнага гандлю да канца года будзе пастаўлена 500 тысяч штук навагодніх баулаў. "Камунаркай", "Спартаком" і "Слодычым" арганізаваны выпуск 46 найменняў такіх баулаў у святочным афармленні вагой ад 130 грамаў да 2,5 кілаграма і коштам ад 16 да 137,5 тысячы рублёў. На аптовых базах і ў гандлёвай сетцы Мінска назапашана 1550 тон кандытарскіх вырабаў. У кожнай краме будуць створаны і неабходныя запасы шампанскага.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічную гандлёвую сетку паступіць звыш 50 відаў штучных ёлак, у тым ліку дэкараваных, вышынёй да трох метраў. Рознічная цана на іх складзе ад 20 тысяч да 1,2 мільёна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика