Маладзечанцы ўратаваліся ад трыхінелёзу
25.11.2011 12:48
—
Новости Общества
|
Маладзечанцы ўратаваліся ад трыхінелёзу Маладзечанскія паляўнічыя здабылі ў Пастаўскім раёне (Віцебская вобласць) дзіка. Жывёла аказалася заражанай лічынкамі трыхінел.
Пра гэта 23 лістапада паведаміў Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Тры маладзечанцы ўпалявалі дзіка 19 лістапада. Мяса аддалі на экспертызу ў Маладзечанскую міжрайветлабараторыю – яно аказалася заражанае. Да гэтага мяса ніхто не ўжываў – чакалі вынікаў экспертызы. Туша жывёліны была знішчаная. Як паведамляе цэнтр гігіены, любая тэрмічная апрацоўка мяса была бессэнсоўная. Напрыканцы кастрычніка некалькі маладзечанцаў заразіліся трыхінелёзам. Некаторыя з іх былі шпіталізаваныя. Заражэнне звязваюць таксама з ужываннем мяса дзіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанскія паляўнічыя здабылі ў Пастаўскім раёне (Віцебская вобласць) дзіка. Жывёла аказалася заражанай лічынкамі трыхінел. Пра гэта 23 лістапада паведаміў... |
|