У памяць аб загінуўшых вілейскіх міліцыянерах усталявалі мемарыяльную дошку
25.11.2011 19:46
—
Новости Общества
|
У памяць аб загінуўшых вілейскіх міліцыянерах усталявалі мемарыяльную дошку Мемарыяльную дошку ў памяць аб загінуўшых вілейскіх супрацоўніках органаў унутраных спраў прымацавалі да валуна, які стаіць каля будынка РАУС супрацоўнікі райаддзела міліцыі ў чацвер, 24 лістапада.
Дошка зробленая з чорнага карэльскага граніту. Яе памер – 50 на 80 сантыметраў, таўшчыня – 2,5 сантыметра. Ініцыятар і кіраўнік акцыі, намеснік начальніка РАУС Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю “РГ”: на дошцы – 23 прозвішчы вілейскіх міліцыянераў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе, у барацьбе з бандыцкімі фарміраваннямі. Па словах Андрэя Дударчыка, ідэя ўвекавечання памяці загінуўшых калег узнікла ў яго гадоў восем назад. Менавіта тады каля вёскі Прынта Нарачанскага сельсавета ён заўважыў валун і вырашыў з часам яго выкарыстаць для мемарыялу. – Кожны год я ездзіў да Прынты і глядзеў: ці на месцы валун, – распавядае намеснік начальніка РАУС. – Камень ляжаў і, быццам бы, чакаў мяне. Ля будынка аддзела мы ўстанавілі яго сёлета ў жніўні. Таксама была праведзеная работа па ўстанаўленні прозвішчаў загінуўшых міліцыянераў. Андрэй Дударчык расказвае, што спачатку ён знайшоў старую мемарыяльную дошку, на якой было ўсяго восем прозвішчаў. Разам з работнікамі Вілейскага краязнаўчага музея знайшлі яшчэ чатыры прозвішчы, і была зробленая новая дошка. Такім чынам, з нябыту былі вернутыя імёны ўжо 12 чалавек. Пасля гэтага старшыня Савета ветэранаў абласной міліцыі Аляксандр Балоцін дапамог Андрэю Дударчыку. У архівах Міністэрства ўнутраных спраў ён знайшоў новыя імёны. Падчас выкарыстання гэтых архіўных матэрыялаў, а таксама звестак з кнігі “Памяць” колькасць прозвішчаў загінуўшых міліцыянераў узрасла да 23. Яны былі нанесеныя на новую, трэцюю па ліку дошку. Уся работа па вышуку заняла прыкладна паўтара года. І ў 24 лістапада з’явіўся мемарыял. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мемарыяльную дошку ў памяць аб загінуўшых вілейскіх супрацоўніках органаў унутраных спраў прымацавалі да валуна, які стаіць каля будынка РАУС супрацоўнікі... |
|