ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
26.11.2011
—
Новости Общества
|
Нямецкая паліцыя разагнала акцыю пратэсту эколагаў
Нямецкая паліцыя выкарыстала вадамёты, слязісты газ і дубінкі супраць актывістаў экалагічных рухаў, якія пратэстуюць супраць увозу ў іх краіну ядзерных адходаў з Францыі, паведамляе Thе Lосаl. У адказ у паліцэйскіх паляцелі петарды і бутэлькі з фарбай. Хтосьці з дэманстрантаў распыліў у бок вартавых парадку перачны газ. Падчас сутыкненняў чатыры актывісты былі арыштаваны, пяцёра — паранены. Таксама пацярпелі восем паліцэйскіх. Брытанскія банкі рыхтуюцца да краху еўра і еўразоны
Нягледзячы на тое, што брытанскія банкі маюць на балансе нязначны аб'ём дзяржаблігацый краін еўразоны, яны павінны быць гатовы да горшага, адзначыў Бейлі. "Мы не можам дазволіць сабе расслабіцца ў гэтым пытанні. Як надзорны орган, мы хацелі б убачыць план крэдытных арганізацый краіны на выпадак неспадзяваных наступстваў еўрапейскага пазыковага крызісу", — сказаў прадстаўнік рэгулятара. Пры гэтым Бейлі адзначыў, што яго заява не з'яўляецца прагнозам развіцця сітуацыі ў еўразоне. Кіраўнік украінскага Нацбанка анансаваў "мяккую дэвальвацыю" грыўніСтаршыня Нацыянальнага банка Украіны Сяргей Арбузаў не выключае дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў наступным годзе, аднак запэўнівае, што рэзкай яна не будзе. "Ваганні могуць быць, паколькі мы залежым ад стану плацежнага балансу. Калі ён палепшыцца, то курс будзе ўмацоўвацца, калі будзе пагаршацца — будзе дэвальвацыя. Але ў любым выпадку гэты працэс не будзе рэзкім", — сказаў Арбузаў украінскай газеце "Сёння". Кіраўнік Нацбанка Украіны пры гэтым адзначыў, што запасы валюты на рахунках банкаў набліжаюцца да 10 млрд долараў. "І гэта небывалая лічба. Усе чакаюць глыбокую дэвальвацыю і хочуць на гэтым зарабіць. Але я хачу сказаць, што яны гэтага не дачакаюцца. Плацежны баланс досыць пазітыўны, яго сярэднямесячны прафіцыт складае каля 100 млн долараў. Таму я думаю, што да канца года курсу нічога не пагражае", — заявіў Арбузаў. У Расіі ўводзяць уклады без права адкліканняМінфін РФ падрыхтаваў законапраект, які дазволіць банкам прапанаваць кліентам не толькі тэрміновыя ўклады і ўклады да запатрабавання, але і новыя — уклады без права адклікання. Банкі змогуць замацоўваць у дагаворах з укладчыкамі ўмову, што да заканчэння вызначанага тэрміну грошы кліенту вяртацца не будуць. Згодна з дзейсным заканадаўствам, ва ўкладчыка пакуль ёсць права вярнуць свае сродкі па першым патрабаванні — нават калі гаворка ідзе пра тэрміновы ўклад. Яйкі — ключ да захавання памяціРацыён, багаты на вітамін В4, выратуе ваш мозг ад старэння, устанавілі навукоўцы з Бостанскага ўніверсітэта. Гэты вітамін можна знайсці ў яйках, курыцы, марской рыбе, бабовых, паведамляе Thе Dаіlу Mаіl. Даследчыкі высветлілі, што людзі, якія спажываюць В4, лепш спраўляліся з тэстамі на памяць і мелі менш змен у мозгу, звязаных з дэменцыяй. Доктар Рода Ау падкрэслівае: рацыён аказвае прамы ўплыў на стан чалавека. Трэба сказаць, раней навукоўцы даказалі, што так званая Міжземнаморская дыета, якая ўключае рыбу, гародніну, аліўкавы алей, таксама аказвае ахоўны эфект. У цэлым адмыслоўцы рэкамендуюць мужчынам спажываць 550 міліграмаў вітаміну В4 у дзень, а жанчынам — 425 міліграмаў гэтага вітаміну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскія банкі рыхтуюцца да краху еўра і еўразоны Банкі Вялікабрытаніі не могуць ігнараваць магчымасць выхаду з еўразоны асобных краін, ім неабходна...
|
|