Беларускія студэнты змогуць бясплатна вучыцца ва ўніверсітэтах Еўропы. 21.by

Беларускія студэнты змогуць бясплатна вучыцца ва ўніверсітэтах Еўропы

29.11.2011 18:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія студэнты змогуць бясплатна вучыцца ва ўніверсітэтах Еўропы

Наша Ніва
Вялікая праграма фінансавання адукацыі беларусаў запускаецца пры падтрымцы Еўрасаюза і скандынаўскіх краін. У яе рамках кожны грамадзянін Беларусі зможа атрымаць стыпендыю на навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры фактычна любога ўніверсітэта ЕС. Ініцыятары праграмы спадзяюцца, што па сканчэнні адукацыі стыпендыяты будуць вяртацца ў Беларусь і гэта зблізіць нашу краіну з Еўропай.

Праграму фінансуе Еўрасаюз, а ажыцьцяўляе "Паўночная рада" — Рада міністраў замежных справаў скандынаўскіх краін. Стыпендыя "Адкрытай Еўропы" пакрые ўвесь кошт навучання ў выбраным універсітэце. Акрамя таго, студэнту будзе выдавацца грант на падарожныя выдаткі ў памеры 800 еўра на год, а таксама 1000 еўра штомесяц на пражыванне.

Гэтага цалкам дастаткова, каб камфортна жыць у часе навучання. Хопіць і на пакойчык, і на пракорм. Для параўнання: сярэдні заробак у Беларусі на сёння складае каля 230 еўра, або ў 4 разы менш. Таму раней магчымасць вучыцца ва ўніверсітэтах Еўропы (акрамя ЕГУ і Праграмы Каліноўскага), мела толькі моладзь з самых багатых сем’яў і дзеці карумпаванай часткі чыноўнікаў.

Права на стыпендыю будуць мець толькі грамадзяне Беларусі.

Заяўкі будуць разглядацца ад абітурыентаў усіх спецыяльнасцяў, але прыярытэт будзе нададзены праву, эканоміцы і сацыяльным навукам, бізнэс-адукацыі, біялогіі, медыцыне, інжынерыі.

Падача заяўкі на паступленне ва ўніверсітэт і на стыпендыю — два асобныя працэсы. Універсітэты прымаюць студэнтаў у залежнасці ад іх акадэмічных здольнасцяў і ведання мовы, у той час як стыпендыі будуць вылучацца на аснове матывацыі. Карацей, малады чалавек мусіць сам дабіцца прыёму ва ўніверсітэт, а тады ўжо скандынаўскі фонд яму аплаціць навучанне і пражыццё. Гэта робіцца, каб адсячы бяздарных шукальнікаў грантаў.

Падаваць заяўку на атрыманне стыпендыі можна яшчэ да залічэння ва ўніверсітэт, але канчатковае рашэнне прымаецца пасля паступлення.

Каб атрымаць стыпендыю, трэба:

1. Абраць ад аднаго да трох універсітэтаў і праграму згодна з вашымі зацікаўленнямі. Калі вы абіраеце два ўніверсітэты, то яны павінны быць у розных краінах (калі тры, то два могуць быць у адной краіне).

2. Запоўніць анлайн форму на атрыманне стыпендыі на сайце праграмы і даслаць да 16 снежня 2011. Формы заяўкі, якія паступяць пазней за дату дэдлайну, будуць перанесеныя на наступны перыяд размеркавання стыпендый.

3. Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў Вільню. Яно мае адбыцца з 2 да 13 лютага 2012.

Інфармацыя пра ўмовы удзелу, крытэры адбору, працэдуры запаўнення і падачы заяўкі месціцца на сайце праграмы OESS.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікая праграма фінансавання адукацыі беларусаў запускаецца пры падтрымцы Еўрасаюза і скандынаўскіх краін. У яе рамках кожны грамадзянін Беларусі зможа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика