Брэсцкая школа атрымала спартовы інвентар ад нямецкай амбасады
30.11.2011 02:00
—
Новости Общества
|
Брэсцкая школа атрымала спартовы інвентар ад нямецкай амбасады Адміністрацыя кажа, што школе быў неабходны спартовы інвентар.
Прадстаўнікі адукацыйнага і дыпламатычнага ведамстваў Нямеччыны 29 лістапада ўручылі падарункі брэсцкім школьнікам. Выбар прыпаў на сярэднюю школу №7 з пашыраным вывучэнняем нямецкай мовы. Дырэктарка школы Святлана Язерская кажа: "Былі аташэ па культуры нямецкай амбасады ў Мінску і куратар адукацыйных праграм. Мы атрымалі падарункі на 9 мільёнаў рублёў: мячы, скакалкі. Літаратуру на нямецкай мове мы ад іх перыядычна атрымліваем. Я папрасіла тое, што дзецям цяпер больш востра патрэбна — спартовы інвентар". Дарэчы, Нямеччына падтрымлівае ва ўсім свеце сетку школаў з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы. Усе яны атрымалі такія калядныя падарункі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адміністрацыя кажа, што школе быў неабходны спартовы інвентар. Прадстаўнікі адукацыйнага і дыпламатычнага ведамстваў Нямеччыны 29 лістапада ўручылі падарункі... |
|