ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

30.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расія разгорне ўдарную групоўку, калі яе заклапочанасці па ПРА не будуць пачуты

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што калі сігналы Расіі на сітуацыю вакол ЕЎРАПРА не будуць пачуты заходнімі партнёрамі, то будуць прадпрыняты іншыя сродкі абароны, у тым ліку жорсткія меры процідзеяння і разгортванне ўдарных груповак.

"Калі наш сігнал не будзе пачуты, як я і сказаў 23 лістапада, мы будзем разгортваць іншыя сродкі абароны, уключаючы прыняцце жорсткіх мер процідзеяння і разгортванне ўдарнай групоўкі", — заявіў Мядзведзеў на нарадзе з Узброенымі сіламі РФ.

Нагадаем, 23 лістапада прэзідэнт Расіі даў даручэнне Мінабароны Расіі і Узброеным сілам увесці ў баявы склад радыёлакацыйную станцыю сістэмы папярэджання пра ракетны напад у Калінінградзе і ўзмацніць прыкрыццё аб'ектаў стратэгічных ядзерных сіл.

Кітайскім сем'ям дазволілі нараджаць другое дзіця

Улады Кітая ўсумніліся ў эфектыўнасці палітыкі аднаго дзіцяці. Як паведамляюць інфармагенцтвы, напярэдадні ўлады адной з самых густанаселеных кітайскіх правінцый Хэнань, дзе пражываюць больш за 90 млн чалавек, часткова знялі забарону для мясцовых сем'яў на нараджэнне другога дзіцяці.

Праўда, мець жаданага другога спадчынніка дазволена не ўсім сем'ям. Паводле новага закона, нарадзіць хлопчыка можна будзе толькі тым бацькам, у якіх ужо нарадзілася дзяўчынка. А тым шлюбным парам, дзе муж і жонка былі адзінымі дзецьмі ў сям'і і ў іх не было родных братоў і сясцёр, дазволяць мець дваіх дзетак. Цікава, што ў свой час забарона на нараджэнне другога дзіцяці выратавала правінцыю ад з'яўлення на свет 33 млн немаўлят. Нягледзячы на гэта, насельніцтва Хэнань па-ранейшаму расце. Паводле прагнозаў, да 2020 года колькасць жыхароў рэгіёна дасягне 107 млн чалавек.

Спрэчкі з нагоды палітыкі аднаго дзіцяці не суціхаюць у Кітаі апошнія 30 гадоў. Некаторыя сцвярджаюць, што гэтыя нормы дапамагаюць скараціць рост насельніцтва і тым самым зберагчы рэсурсы. Паводле меркавання іншых, у выніку забароны на нараджэнне другога дзіцяці Кітай пакутуе з-за нераўнамерных суадносін палоў і перажывае недахоп працоўнай сілы. Ужо цяпер у Кітаі мужчын прыкладна на 15 млн больш, чым жанчын.

Цела Леніна выставілі на таталізатар: большасць заробіць, калі яго пахаваюць у 2012 годзе

Ставіць грошы на пахаванне цела савецкага правадыра прапанаваў букмекерскі холдынг "Ліга ставак". Усяго прапануецца шэсць варыянтаў. Найбольш ахвотна расіяне галасуюць за тое, што Ленін будзе пахаваны ў 2012 годзе з вяртаннем у Крэмль Уладзіміра Пуціна. Раней вынас Леніна з Маўзалея лічыўся іміджавым праектам Дзмітрыя Мядзведзева.

У ЗША памерла дачка Сталіна Святлана Алілуева

У ЗША пайшла з жыцця Святлана Алілуева, дачка Іосіфа Сталіна. Пра гэта паведамляе газета Nеw Yоrk Tіmеs. Ёй было 85 гадоў.

Алілуева памерла яшчэ 22 лістапада ў горадзе Рычленд, штат Вісконсін, але ўлады штата паведамілі пра гэта толькі ў панядзелак. У апошнія гады жыцця Алілуева змагалася з ракам.

Алілуева нарадзілася ў сям'і Генеральнага сакратара ЦК ВКП(б) Іосіфа Сталіна і Надзеі Алілуевай у Ленінградзе 28 лютага 1926 года. Яна скончыла гістарычны факультэт МДУ і аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Працавала перакладчыкам з англійскай мовы і літаратурным рэдактарам. У 1967 годзе Святлана Алілуева, з'ехаўшы ў Індыю, адмовілася вяртацца ў СССР. Публікацыя кнігі "Дваццаць лістоў да сябра", у якой яна распавяла пра бацьку і крамлёўскае жыццё, выклікала сенсацыю ў свеце. У 1970 годзе Алілуева выйшла замуж за амерыканскага архітэктара Пітэрса, нарадзіла дачку, праз два гады развялася, але захавала за сабой імя Лана Пітэрс.

Вітамін D ратуе ад дыябету і ранняй смерці

Навукоўцы з Універсітэта Канзаса даказалі: людзі з паніжаным утрыманнем у арганізме вітаміна D пры прыёме дабавак з вітамінам больш як на 50% радзей паміралі. Прычым аналіз даных каля 10000 пацыентаў выявіў дэфіцыт вітаміну D прыкладна ў 70% выпадкаў. Гэтыя ж людзі знаходзіліся ў групе рызыкі развіцця сардэчных хвароб, піша Thе Vаnсоuvеr Sun.

Таксама дэфіцыт вітаміну D павялічваў амаль у два разы верагоднасць ранняй смерці. А вось прыём вітамінаў змяншаў гэту рызыку на 60%. Паводле слоў прафесара кардыялогіі Джэймса Вацэка, ён не чакаў выявіць настолькі відавочную сувязь паміж сардэчнымі хваробамі і недахопам вітаміну. Такім чынам, дэфіцыт вітаміну фіксуецца, калі яго канцэнтрацыя складае менш чым 30 нанаграмаў на мілілітр крыві. У гэтым выпадку рызыка развіцця дыябету павялічваецца больш як у два разы, верагоднасць гіпертаніі — на 40% і больш, кардыяміяпатыі — прыкладна на 30%. У цэлым жа ў гэтых людзей значна павышана рызыка смерці. А вось прыём дабавак скарачае рызыку смерці прыкладна на 60%. Джэймс Вацэк рэкамендуе штодня прымаць 1000-2000 адзінак вітаміну D, бо не заўсёды ёсць магчымасць пагрэцца на сонцы, ад уздзеяння якога ў целе выпрацоўваецца вітамін. Папоўніць яго недахоп таксама можна, дадаўшы ў рацыён тлустую рыбу, яйкі, малако.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ЗША памерла дачка Сталіна Святлана Алілуева У ЗША пайшла з жыцця Святлана Алілуева, дачка Іосіфа Сталіна. Пра гэта паведамляе газета Nеw Yоrk Tіmеs. Ёй было 85 гадоў. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика