Кошт продажу нерухомасці на аўкцыёне ў Віцебску перавысіў пачатковы больш чым у 9 тыс. разоў. 21.by

Кошт продажу нерухомасці на аўкцыёне ў Віцебску перавысіў пачатковы больш чым у 9 тыс. разоў

30.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску ўчора на аўкцыёне па продажы аб'ектаў дзяржуласнасці адзін лот прададзены за Br5,5 млрд, пры гэтым устаноўлены новы рэкорд перавышэння кошту продажу нерухомасці ў параўнанні з пачатковым — больш чым у 9 тыс. разоў. Папярэдні рэкорд (у 1,9 тыс. разоў) пратрымаўся крыху больш за год, паведаміла начальнік аддзела аўкцыёнаў і конкурсаў фонду "Віцебскаблмаёмасць" Ларыса Шчаглова.

Прадметам рэкордных таргоў стаў комплекс будынкаў і збудаванняў вытворчага прызначэння ў Полацкім раёне, якія належаць ААТ "Наваполацкжалезабетон". Цікавасць да нерухомасці выказалі сем патэнцыйных пакупнікоў. У выніку напружанай барацьбы на 96-м кроку аўкцыяніста вызначыўся пераможца, які прапанаваў за нерухомасць Br5,5 млрд. Паводле слоў прадстаўніка новага ўласніка, аб'екты плануецца выкарыстаць для стварэння вытворчасці металаканструкцый.

Усяго ў склад лота ўключана 17 будынкаў і збудаванняў агульнай плошчай больш за 40 тыс. кв. м, а таксама зямельныя ўчасткі агульнай плошчай больш за 11 га. Аб'екты нерухомасці прадаваліся з вызначэннем пачатковай цаны кожнага з іх у адну базавую велічыню (Br35 тыс.). Згодна з умовамі аўкцыёна, новы ўласнік абавязаны наладзіць прадпрымальніцкую дзейнасць і штогод на працягу пяці гадоў ствараць не менш за пяць працоўных месцаў.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску ўчора на аўкцыёне па продажы аб'ектаў дзяржуласнасці адзін лот прададзены за Br5,5 млрд, пры гэтым устаноўлены новы рэкорд перавышэння кошту продажу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика