Дазволы на спрошчаны парадак перасячэння мяжы Беларусi i Латвii пачнуць выдаваць з 1 лютага 2012 года. 21.by

Дазволы на спрошчаны парадак перасячэння мяжы Беларусi i Латвii пачнуць выдаваць з 1 лютага 2012 года

02.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамiў журналiстам начальнiк упраўлення iнфармацыiпрэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Андрэй Савiных, перадае БЕЛТА.

"Абмен пiсьмовымi паведамленнямi дасць магчымасць з 1 снежня пачаць фармiраванне спiсаў жыхароў прыгранiчных тэрыторый, якiя маюць права на атрыманне адпаведных дазволаў. Непасрэдна выдача дазволаў у генеральным консульстве Беларусi ў Даўгаўпiлсе i консульстве Латвii ў Вiцебску пачнецца з 1 лютага 2012 года", — сказаў Андрэй Савiных. Тэрмiн падрыхтоўкi спiсаў складае два месяцы.

Як адзначыў прэс-сакратар МЗС, рэалiзацыя пагаднення акажа пазiтыўны ўплыў на развiццё двухбаковых сувязяў. У прыватнасцi, дасць магчымасць актывiзаваць прыгранiчнае супрацоўнiцтва ў сферах гандлю, турызму, спорту, культуры, пашырыць кантакты мясцовых улад i дзелавых колаў. Істотна спросцiцца парадак уезду на тэрыторыю Беларусi этнiчных беларусаў, якiя кампактна пражываюць у рэгiёнах Латвii, прылеглых да Беларусi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў журналiстам начальнiк упраўлення iнфармацыi — прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Андрэй Савiных, перадае БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика