У Жалудку ўзведзена 5 домікаў для работнікаў свінагадоўчага комплексу
06.12.2011 12:14
—
Новости Общества
|
У Жалудку ўзведзена 5 домікаў для работнікаў свінагадоўчага комплексу Новыя карункавыя фіранкі на вокны павесілі ўжо Сяргей і Дар’я Лысевічы. Абое – дыпламаваныя маладыя спецыялісты, працуюць ветурачамі.
Наваселле справіла таксама мнагадзетная сям’я трактарыста Станіслава Аўсяніка. Прастору свайго новага дома з задавальненнем асвойваюць і трое дзетак Юрыя і Алы Тарас. Ён – вадзіцель на комплексе, а жонка працуе ў цэху перапрацоўкі. Ключы ад новага дома атрымала і сям’я работнікаў з салідным стажам – аператараў цэха адкорму Валерыя і Наталлі Жадэйка. Такая “жыллёвая палітыка”, якую вядуць на Жалудоцкім свінагадоўчым комплексе, спрыяе таму, што людзі даражаць сваім рабочым месцам і працуюць з поўнай аддачай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя карункавыя фіранкі на вокны павесілі ўжо Сяргей і Дар’я Лысевічы. Абое – дыпламаваныя маладыя спецыялісты, працуюць ветурачамі. Наваселле справіла таксама... |
|