Банкі толькі размяркоўваюць фінансавыя плыні. 21.by

Банкі толькі размяркоўваюць фінансавыя плыні

07.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адказнасць за несвоечасовае фінансаванне будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай ляжыць не на "Беларусбанку".

Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Галіна ПАЛЯНСКАЯ, калі гаварыла пра ролю банка ў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па льготным крэдытаванні жылля. ААТ "ААБ Беларусбанк" даручана ажыццяўляць выплаты, зыходзячы з тых дзяржаўных рэсурсаў, што паступаюць, і на тыя аб'екты жыллёвага будаўніцтва, якія зацверджаны аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. Такім чынам, банкі толькі размяркоўваюць фінансавыя плыні, якія паступаюць з бюджэту. Аб гэтым сказаў у сваім выступленні 30 лістапада на Нацыянальным сходзе і міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў.

"Беларусбанк" працягвае ўдзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па жыллёвым будаўніцтве. Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца грамадзянам у межах дзейнага заканадаўства. Сёлета банк выдаў ільготных крэдытаў на суму 6,5 трлн рублёў. Толькі ў лістападзе — 0,7 трлн рублёў. Усе мэтавыя рэсурсы накіраваны банкам на будаўніцтва жылых аб'ектаў у поўным аб'ёме. Па меры паступлення апошняй часткі гадавога аб'ёму, банк пералічыць іх на фінансаванне будаўніцтва аб'ектаў, што будуць уведзены ў эксплуатацыю яшчэ сёлета.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказнасць за несвоечасовае фінансаванне будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай ляжыць не на "Беларусбанку". Пра гэта паведаміла журналістам старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика