Замежныя стажыроўкі дзяржава аплаціць толькі самым перспектыўным студэнтам
07.12.2011
—
Новости Общества
|
Цяпер для таго, каб адправіцца на стажыроўку за мяжу, студэнты беларускіх ВНУ павінны будуць выканаць некалькі важных умоў. Па-першае, мець выдатную паспяховасць — сярэдні бал не ніжэйшы за 8 балаў па дзесяцібальнай шкале. Па-другое, абавязкова валодаць замежнай мовай на дастатковым узроўні для праходжання стажыроўкі. Па-трэцяе — атрымліваць адукацыю на дзённай бюджэтнай форме навучання. Такія патрабаванні змяшчаюцца ў пастанове Савета Міністраў № 1617 "Аб некаторых пытаннях навучання ў арганізацыях замежных дзяржаў" ад 30 лістапада 2011 года. У галоўным адукацыйным ведамстве падкрэсліваюць, што падрабязны механізм накіравання студэнтаў і аспірантаў на стажыроўкі за мяжу распрацаваны ўпершыню. Адбор ахвотнікаў будзе праводзіцца ў два этапы. На першым этапе адбор будзе ажыццяўляцца саветамі (вучонымі саветамі) устаноў вышэйшай адукацыі, устаноў адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявышэйшай адукацыі. На другім этапе падключыцца Міжведамасная камісія па накіраванні на навучанне ў арганізацыях замежных дзяржаў у рамках атрымання вышэйшай і паслявышэйшай адукацыі. Замежная стажыроўка можа доўжыцца ад некалькіх месяцаў да года, у залежнасці ад спецыяльнасці. Навучанне за мяжой для нашых грамадзян будзе аплачвацца за кошт сродкаў бюджэту. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер для таго, каб адправіцца на стажыроўку за мяжу, студэнты беларускіх ВНУ павінны будуць выканаць некалькі важных умоў. Па-першае, мець выдатную паспяховасць —... |
|