Абярэг і лекавы сродак
07.12.2011
—
Новости Общества
|
18-19 студзеня ўся вада, якая нас акружае і жывіць, раптам становіцца "пасярэбранай" настолькі, што можа захоўваць свае якасці на працягу ўсяго года. А некаторыя людзі сцвярджаюць, што "ярданьскую" ваду можна спажываць нават на працягу трох гадоў. Асвячонай вадой можна было "адпаіць" смяротна хворых людзей, вылечыць шматлікія хваробы, асабліва энергетычныя — сурокі, падзіў, пярэпалах. Ёю асвячалі хату і ўсе гаспадарчыя пабудовы, выкарыстоўвалі падчас закладвання падмурка новага дома. Дзяўчаты варажылі на ёй, каб даведацца аб сваёй будучыні. Святую ваду выкарыстоўвалі падчас сямейна-родавых абрадаў. Яе дабаўлялі ў купель падчас першага рытуальнага купання дзіцяці; жанчына-парадзіха крапіла ёю грудзі перад першым кармленнем нованароджанага. Святой вадой пырскалі на маладых перад тым, як адправіць іх пад вянец; сват абавязкова асвячаў "ярданьскай" вадой месца за сталом, дзе будуць сядзець маладыя на працягу ўсяго вяселля. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18-19 студзеня ўся вада, якая нас акружае і жывіць, раптам становіцца "пасярэбранай" настолькі, што можа захоўваць свае якасці на працягу ўсяго года. А некаторыя... |
|