У кантрактах пра людскасць не пішуць.... 21.by

У кантрактах пра людскасць не пішуць...

07.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна ў рубрыцы "Гарачы" тэлефон мы закраналі тэму рытарычных пытанняў. На якія быццам бы і адказ можна даць, толькі... Толькі ён, той адказ, ужо загадзя вядомы. Аднак і ўвогуле замоўчваць праблемы, што турбуюць чытачоў, таксама нельга. Памятаеце: вада камень точыць? Калі не атрымліваецца сёння вырашыць па шэрагу прычын нейкае пытанне, гэта не азначае, што з цягам часу гэтага нельга будзе зрабіць, так? Наш чарговы заяўнік з Лідскага раёна закрануў тэму працоўных кантрактаў...

Гаварыў, перажываў, хваляваўся не за сябе — за жонку. Наколькі мы зразумелі, жанчыне хутка павінна споўніцца 55 гадоў. Узрост, прабачце, пенсійны. Прыкладна ў гэты ж час заканчваецца і дзеянне кантракта ў жанчыны. Падаўжаць яго, вынікала са слоў сужэнца, кіраўніцтва прадпрыемства не збіраецца.

— А жаданне ж працаваць — хоць бы яшчэ з год — ёсць. І моц, і веды, і вопыт — усё таксама ёсць. Дык можа, неяк паўплываць на рашэнне начальства, пераканаць яго? Падкажыце, — прасіў чытач.

А што можна падказаць? Работніцу, як удакладніў сам заяўнік, за два месяцы да заканчэння кантракта афіцыйна папярэдзілі, што надалей падаўжаць яго не збіраюцца. Парушэнняў тут ніякіх няма. Тлумачыць прычыны, па якіх наймальнік не хоча гэтага рабіць, ніхто не абавязаны. Рана ці позна любы з нас, хто яшчэ ў працаздольным узросце, можа апынуцца ў такой жа сітуацыі. Вось і выходзіць, калі гаварыць простымі словамі, што зварот — рытарычны.

Вядома, можна пра тое ж самае (канкрэтную сітуацыю з жанчынай) распавесці і больш афіцыйна. Спаслацца на Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2000 года №180 "Аб парадку выкарыстання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 года №29". "Пры заключэнні кантракта з работнікам, працоўны дагавор з якім быў заключаны на няпэўны тэрмін, падаўжэнні або заключэнні новага кантракта, акрамя выпадкаў... тэрмін яго дзеяння вызначаецца: з работнікам перадпенсійнага ўзросту (жанчыны — 53 гады, мужчыны — 58 гадоў), якія добрасумленна працуюць і не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, — не менш чым да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (жанчыны — 55 гадоў, мужчыны — 60 гадоў) і атрымання імі права на пенсію па ўзросце". Выходзіць, што жонцы нашага чытача далі магчымасць дапрацаваць да пенсіі. Больш ніхто нікому нічога не вінен. Згодна з нарматыўнымі дакументамі. Але падчас размовы не пакідала ўражанне, што мужчына, хвалюючыся за жонку, меў на ўвазе не столькі іх.

Ён неаднойчы спрабаваў перавесці гутарку ў рэчышча людскіх узаемаадносін. Фактычна разважаў сам з сабой. Так, гаварыў, самы вялікі начальнік не можа ведаць усіх падначаленых, тут не паспрачаешся. Папрасіў даць на работніка характарыстыку ў начальнікаў меншага рангу. Жанчына звярнулася да калегі з просьбай засведчыць яе прафесіяналізм, стаўленне да справы перад кіраўніцтвам. А той адмовіўся зрабіць гэта, гледзячы апошняму ў вочы... Дык што можна зрабіць, як паўплываць на сітуацыю, нібы вяртаўся да пачатку гутаркі чытач, чакаў парады... Праблема ў тым, што нюансы людскіх узаемаадносін не прапісаны нідзе. Прынамсі, у кантракце такіх слоў няма, калі не лічыць агульных фраз пра добрасумленнасць выканання работнікам працы, выканання правілаў унутранага распарадку, беражлівага стаўлення да маёмасці... Няма нічога пра тое, што калега павінен падтрымаць, замовіць слоўца... А што адкажаш на кінутае, маўляў, кіраўніцтва месца вызваляе для "свайго" работніка? Нават калі гэта і так (а любы кіраўнік сапраўды імкнецца мець побач з сабой сваіх людзей — сваіх па ўспрыняцці свету, памкненнях, калі хочаце, амбіцыях), большасць з нас успрымаюць гэта праз прызму зноў жа асабістага — паколькі з'яўляюцца зацікаўленымі бакамі ў канфлікце. Лагічна, што на змену работніку ва ўзросце прыйдзе маладзейшы. А вопыт, веды практычна ўжо колішняга, чаму б іх надалей не выкарыстоўваць дзеля агульнай справы — і прадпрыемства, і работніка?!. Слушнае пытанне. Толькі зноў жа не ў кампетэнцыі рэдакцыі, якая магла б даць канкрэтную параду са спасылкай на заканадаўства. Хіба толькі... Хіба толькі паспрабаваць звярнуцца ў прафсаюзную арганізацыю па месцы працы. Магчыма, яна стане для кіраўніцтва тым дарадцам, які здолее пераканаць падоўжыць з патрэбным спецыялістам кантракт?..

Р.S.<І> Галоўнай крыўдай, як падалося, у людзей было адно — усведамленне: такога раней не было. Сапраўды, не было. Мы жылі, працавалі і не думалі, што кантракты будуць напрамую звязаныя з людскасцю.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў рубрыцы "Гарачы" тэлефон мы закраналі тэму рытарычных пытанняў. На якія быццам бы і адказ можна даць, толькі... Толькі ён, той адказ, ужо загадзя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика