Лепш трэба фізіку ведаць. 21.by

Лепш трэба фізіку ведаць

07.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучань 8-га класа Побалаўскай сярэдняй школы трапіў у рэанімацыйнае аддзяленне Рагачоўскай бальніцы з папярэднім дыягназам "атручванне ртуццю". Як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, 13-гадовы хлопец паведаміў, што напярэдадні вымяраў тэмпературу ртутным тэрмометрам і выпадкова выпусціў яго ў імбрычак з кіпенем. Выратавальнікі выказалі меркаванне, што, хутчэй за ўсё, юнак наўмысна "павышаў" тэмпературу ці то над парам, ці то непасрэдна ў кіпені. Справа ў тым, што ртуць пасля моцнага награвання імгненна разрывае шкло. Што, верагодна, і адбылося. Тэрмометр разбіўся, і школьнік выліў змесціва імбрычка ў каналізацыю, але маці пра гэта не паведаміў. Раніцай сям'я піла чай, пасля чаго маці выявіла на дне кропелькі ртуці. Хлапчук быў вымушаны расказаць аб тым, што адбылося напярэдадні. Маці адразу ж звярнулася да медыкаў. Як паведаміў галоўны ўрач Рагачоўскай раённай бальніцы Алег Хількевіч, ніякага атручвання ртуццю ў школьніка няма, ён хворы выключна на вострую рэспіраторную інфекцыю. Ад іншых каментарыяў кіраўнік лячэбнай установы ўстрымаўся.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучань 8-га класа Побалаўскай сярэдняй школы трапіў у рэанімацыйнае аддзяленне Рагачоўскай бальніцы з папярэднім дыягназам "атручванне ртуццю". Як расказалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика