В Чечерском районе не хотят сдавать молоко за 2435 рублей за литр?. 21.by

В Чечерском районе не хотят сдавать молоко за 2435 рублей за литр?

13.12.2011 16:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

В Чечерском районе не хотят сдавать молоко за 2435 рублей за литр?

Чачэрскі веснік
Выкананне харчовай праграмы ў пэўнай ступені залежыць і ад прыватных гаспадарак, якія прадаюць рэшткі малака дзяржаве. Але, як паказвае статыстыка, малочныя рэкі сталі мяльчэй. Калі ў 2010 годзе па раёну за 11 месяцаў было закуплена ў насельніцтва 1233,4 тоны малака ў заліковай вазе, то ў гэтым малаказборшчыкі сабралі ўсяго 91,5% ад мінулагодняга.

Хаця ў перакладзе на адну карову гэта складае 1260 кілаграмаў у 2010 годзе і 1459 у гэтым. Тым не менш, па валу назіраецца адставанне. Літаральна ўсе сельскія Саветы, за выключэннем Меркулавіцкага, знізілі тэмпы. Напрыклад, за 11 месяцаў бягучага года па Ленінскаму сельсавету закуплена 40,8 тоны малака, у 2010 годзе – 59,5, па Залескаму 166,2 і 191,7 тоны адпаведна, па Роўкавіцкаму 341,2 і 372,9 тоны адпаведна, па Палескаму 70,9 і 78,5 тоны. Не можа пахваліцца высокімі дасягненнямі ў гэтым плане і Отарскі сельскі Савет – 65,8 і 106,2 тоны ў заліковай вазе.

Што ж з’яўляецца асноўнай прычынай дасягнення хаця б 100-працэнтнай лічбы?

Цяжка сказаць адназначна, але ёсць пэўныя меркаванні. Па-першае, калі на пачатак года колькасць уласных кароў па раёну складала 775 галоў (на 1 студзеня 2010 года – 979), то калі палічыць на сёння, пярэстых малочніц будзе значна менш. Другім матывам служыць дрэнны догляд за пашамі, несвоечасовая іх падкормка, а бывае і так, што трава за лета ні разу не бачыла вострага ляза касілкі. Наступным пунктам мінусавання можна назваць і тое, што ўладальнікі жывёлы імкнуцца прадаць свой тавар з выгадай. За адзін літр малака малочна-кансервавы завод разлічваецца сумай у памеры 2435 рублёў, за тры літры адпаведна 7305 руб. Калі ў той жа час прыватны продаж прынясе гаспадару даходу за трохлітровы слоік сырадойчыку мінімум 12 тысяч рублёў. Усё гэта дрэнна адлюстроўваецца на агульнай панараме па закупу малака. Тым не менш, абавязкаў у гэтым пытанні з гаспадарак і старшынь сельсаветаў ніхто не здымае, таму і адказнасць адпаведная.  
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкананне харчовай праграмы ў пэўнай ступені залежыць і ад прыватных гаспадарак, якія прадаюць рэшткі малака дзяржаве. Але, як паказвае статыстыка, малочныя рэкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика