Асіповіцкія медыкі мяняюць "прапіску"
13.12.2011 17:25
—
Новости Общества
|
Асіповіцкія медыкі мяняюць "прапіску" Да нядаўняга часу ў нашым горадзе ўсе медыцынскія ўстановы, нібы ў Ноевым каўчэгу, паралельна існавалі ў парнай колькасці: дзве паліклінікі (са стаматалагічнай - нават тры), дзве бальніцы, па столькі ж устаноў гігіены і эпідэміялогіі і аптэчных сетак.
І вось насталі часы, калі ўсё паступова канцэнтруецца ў адных руках. Бадай, апошняй дайшла чарга да Асіповіцкага аддзялення чыгункі, якое спачатку перадало на баланс горада дашкольныя ўстановы, а затым - бальніцу. З 1 снежня работнікі санітарнага ўчастка цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі прыступілі да работы ў складзе райЦГЭ. Перададзены справы, афармляюцца дакументы на перадачу маёмасці. Будынак жа пойдзе на знос, як непрыдатны для далейшай эксплуатацыі. Зараз настаў час паліклінікі. УАЗ "Асіповіцкая ЦРБ", як паведаміў яе галоўны ўрач Яўген Цхаўрэбаў, прыняла на баланс маёмасны комплекс будынка паліклінікі і медпункта, што размешчаны на чыгуначным пероне. Дзве аналагічныя кропкі знаходзяцца ў вагонным і лакаматыўным дэпо і застаюцца маёмасцю чыгункі. Таксама ЦРБ "атрымала" ўсе гаспадарчыя пабудовы, размешчаныя на вуліцы Ленінскай, што належалі корпусу бальніцы, а таксама будынак бухгалтэрыі. Зараз афармляецца перадача маёмасці ў кадастравым рэжыме. Медыкі і тэхнічныя работнікі без работы не застануцца. Райбальніца рада прытоку новых кадраў, асабліва гэта датычыць 15 урачоў і 48 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу, якія валодаюць пэўным вопытам, кваліфікацыяй і, што не менш важна, замацаваліся ў горадзе: маюць сем’і, жыллё, а значыць - нікуды не з’едуць. Папоўнілася і матэрыяльная база нашай цяпер ужо агульнай бальніцы. Апараты для ўльтрагукавой дыягностыкі, рэнтгену, электракардыёграф, фізіяабсталяванне, 2 аўтамабілі і іншыя патрэбныя рэчы цяпер будуць служыць усім жыхарам раёна. Што датычыць пацыентаў-чыгуначнікаў, яны ад падобнага пераўтварэння не губляюць нічога і будуць прыходзіць на прыём да "сваіх" дактароў у звыклы для іх будынак. А вось участкі саміх урачоў пашырацца. Тут цяпер будзе знаходзіцца аддзяленне раённай бальніцы, а таму на абслугоўванні акажуцца не толькі працаўнікі чыгуначных арганізацый і іх сем’і, але і жыхары навакольных вуліц і вёсак, што даволі зручна для сялян: будынак размешчаны побач з аўта-станцыяй і чыгуначным вакзалам. Тым самым будзе знята "перанаселенасць" райпаліклінікі. З лістапада ўсе аптэкі сталі працаваць "пад адным дахам" - цэнтральнай раённай аптэкі № 109 Магілёўскага прадпрыемства "Фармацыя", якое папоўнілася трыма кропкамі, што размешчаны ў будынках вакзала, магазінаў "Пахомаўскі" і "Сюрпрыз". Такім чынам, ніякіх скарачэнняў ва ўстановах медыцыны не адбудзецца, а само пераўтварэнне калі і паўплывае на абслугоўванне асіпаўчан, то толькі станоўча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да нядаўняга часу ў нашым горадзе ўсе медыцынскія ўстановы, нібы ў Ноевым каўчэгу, паралельна існавалі ў парнай колькасці: дзве паліклінікі (са стаматалагічнай -...
|
|