Ахова прыроды нагадвае пра адказнасць за высечаныя елкі
18.12.2011
—
Новости Общества
|
Вілейская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што за парушэнне правілаў нарыхтоўкі навагодніх дрэў хвойных парод прадугледжаны штраф ад 175 тысяч да 10,5 мільёна рублёў. Згодна з Правіламі, нарыхтоўка навагодніх дрэў хвойных парод ажыццяўляецца - на спецыяльна створаных плантацыях, - пры высяканні дрэў дзеля догляду лесу у адпаведнасці з патрабаваннямі гадавання лесу; - падчас расчысткі трас, прасек, палос адводу, ліній электраперадач, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльнага санітарнага высякання, калі на гэтых лесасеках падрост не трэба захоўваць. Дзеля вывазу навагодніх дрэў да месца гандлю трэба афармляць таварна-транспартную накладную і ярлык на вываз лясной прадукцыі. Рэалізацыя афармляецца квітанцыяй-накладной. За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. Фізічную асобу могуць аштрафаваць на 5-50 базавых велічыняў (175 тысяч – 1 мільён 750 тысяч рублёў), індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200 базавых велічыняў (700 тысяч – 7 мільёнаў рублёў). Штраф юрыдычнай асобе – ад 50 да 300 базавых велічыняў (ад 1 мільён 750 тысяч рублёў – 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў). А таксама спаганяецца кампенсацыя шкоды, нанесенай прыродзе. Падрыхтавала Святлана ЦІШКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вілейская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што за парушэнне правілаў нарыхтоўкі навагодніх дрэў хвойных парод прадугледжаны...
|
|