Пачынаць афармляць свае зямельныя ўчасткі лепш сёлета. 21.by

Пачынаць афармляць свае зямельныя ўчасткі лепш сёлета

28.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашай краіне для вядзення калектыўнага садаводства насельніцтву было выдзелена каля 518 тысяч зямельных участкаў. Разам з тым, па стане на 20 снежня 2011 года цалкам зарэгістравана з іх было толькі 358 тысяч 183 участкі. У сувязі з гэтым карыстальнікаў такіх зямель цікавіць адно сур'ёзнае пытанне. Няўжо і сапраўды з першых дзён новага года можа пачацца рэалізацыя ўсіх пунктаў Указа кіраўніка дзяржавы № 50 "Аб мерах па ўпарадкаванні дзейнасці садаводчых таварыстваў"? Там прадугледжваецца, што калі да 1 студзеня 2012 года такі ўчастак не зарэгістраваць, то гэта можа з'яўляцца падставай для канфіскацыі такіх зямельных участкаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель.

Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў паведаміў рэдакцыі, што гэта сапраўды так. Такая норма дзейнічае ўжо шмат гадоў, таму ў людзей хапала часу на афармленне гэтых участкаў. Разам з тым, Андрэй Анатольевіч удакладніў, што, калі грамадзяне ўжо рабілі захады, накіраваныя на афармленне сваіх зямельных участкаў, тады супраць іх штрафных санкцый з наступнай канфіскацыяй прымацца не будзе. Спадар Гаеў падкрэсліў, што ў першую чаргу спецыялісты землеўпарадкавальнай службы будуць займацца тымі гора-гаспадарамі, хто ўвогуле не падаў заявы на правядзенне гэтай рэгістрацыі зямельных участкаў. Сёння час для падачы такой заявы ў людзей яшчэ ёсць.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краіне для вядзення калектыўнага садаводства насельніцтву было выдзелена каля 518 тысяч зямельных участкаў. Разам з тым, па стане на 20 снежня 2011 года цалкам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика