Экстазі на $20 тысяч. 21.by

Экстазі на $20 тысяч

28.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спынены канал пастаўкі псіхатропнага рэчыва з Еўрасаюза ў Беларусь. Як паведамілі "Звяздзе" ў 9-м упраўленні (па Віцебскай вобласці) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у арганізацыі канала пастаўкі экстазі падазраецца жыхар Полацка.

На аўтадарозе Глыбокае — Полацк быў затрыманы "БМВ", у якім знаходзіліся тры мужчыны. Пры спробе міліцыянерамі асабістага дагляду адзін з затрыманых паспрабаваў уцячы, але не атрымалася. У яго знайшлі 1027 таблетак экстазі агульнай вагой звыш 241 гр. На чорным рынку гэтая партыя псіхатропнага рэчыва ацэньваецца на суму звыш 20 тысяч долараў ЗША. Усе затрыманыя — маладыя людзі: арганізатар пастаўкі — 1984 года нараджэння, два яго таварышы — 1979 і 1989 гадоў нараджэння. Усе беспрацоўныя.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спынены канал пастаўкі псіхатропнага рэчыва з Еўрасаюза ў Беларусь. Як паведамілі "Звяздзе" ў 9-м упраўленні (па Віцебскай вобласці) Галоўнага ўпраўлення па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика