Каб падвесці ў хату ваду, трэба пачаць з дакументаў
28.12.2011
—
Новости Общества
|
Добры дзень, рэдакцыя газеты "Звязда". Пішуць вам пенсіянеры, абодва — інваліды. А праблема ў нас такая. Мы хочам правесці ваду, а нам сказалі: каб правесці, трэба выкупіць сваю хату і зямлю. Заяву мы падавалі ў сельсавет, ужо якраз год прайшоў. І вось яны нам вынеслі такую прапанову. Праўда гэта ці не? Звяртаемся да вас па дапамогу. Мікалай Мацвеевіч і Любоў Гаўрылаўна КРЫВАЛЬЦЭВІЧЫ, пасёлак Сосны-1 Любанскага раёна. Вядома ж, нашы паважаныя чытачы нешта наблыталі. Як гэта — выкупіць хату, каб правесці ваду?!. Сітуацыю па нашай просьбе патлумачыла кіраўнік справамі Камунараўскага сельскага Савета Жанна Ульяніцкая. — Падвядзенне вады — як адміністрацыйная працэдура — праходзіць як рэканструкцыя жылля. Для таго, каб яе ажыццявіць, у абавязковым парадку трэба мець два дакументы: на зямлю, на ўчастак, і з агенцтва па рэгістрацыі нерухомай маёмасці (больш вядомага як колішняе БТІ). У вяскоўцаў такіх папер няма. Таму мы праз сацыяльнага работніка прасілі перадаць заяўнікам, што ім напачатку трэба звярнуцца да нас з пісьмовай заявай. Кожны чацвер да нас прыязджае землеўпарадчык. Пасля таго, як ён выканае сваю працу, трэба будзе звярнуцца ўжо ў БТІ. Абедзве даведкі можна будзе атрымаць цягам месяца. Аднак пакуль афіцыйна да нас гэтыя жыхары не звярталіся, — сказала Жанна Іванаўна. Напрыканцы размовы нас запэўнілі, што нашым чытачам яшчэ раз дадаткова — праз таго ж сацыяльнага работніка ці вуснамі работніка сельскага Савета — патлумачаць увесь неабходны алгарытм дзеянняў па атрыманні неабходных ім дакументаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень, рэдакцыя газеты "Звязда". Пішуць вам пенсіянеры, абодва — інваліды. А праблема ў нас такая. Мы хочам правесці ваду, а нам сказалі: каб правесці,... |
|