Дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ў 2012 годзе павысіцца з 65 працэнтаў да 100 працэнтаў БПМ. 21.by

Дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ў 2012 годзе павысіцца з 65 працэнтаў да 100 працэнтаў БПМ

29.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі дзяржаўная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у 2012 годзе будзе ўстаноўлена ў памеры 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Гэта прадугледжана Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.

Цяпер памер гэтай дапамогі складае 65 працэнтаў БПМ (з 1 лістапада гэтага года БПМ складае Br574 тыс. 790).

"Сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, патрэбна дадатковая дапамога, — лічыць міністр. — І размова ідзе не толькі аб матэрыяльнай падтрымцы, але і сацыяльнай". У тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ёсць клубы, якія аб'ядноўваюць бацькоў дзяцей-інвалідаў, працуюць псіхолагі. У цяжкай жыццёвай сітуацыі ў бацькоў заўсёды ёсць магчымасць звярнуцца ў цэнтр да спецыяліста па кваліфікаваную дапамогу, паразмаўляць з сем'ямі, якія сутыкнуліся з такімі праблемамі, разам пераадольваць жыццёвыя цяжкасці.

Кіраўнік міністэрства паведаміла, што разглядаецца магчымасць прадастаўлення кароткачасовых паслуг дзённага догляду дзяцей няпоўным сем'ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, і сем'ям, якія выхоўваюць двое і больш дзяцей-інвалідаў. "На жаль, ёсць і такія сем'і, ім даводзіцца нялёгка, — дадала Мар'яна Шчоткіна. — Аказанне паслугі сацыяльнай няні дзіцяці-інваліду дома дасць маці або іншаму сваяку своеасаблівую перадышку. Пагадзіцеся, догляд такіх дзяцей патрабуе ад блізкіх поўнай самааддачы, яны прысвячаюць гэтай нялёгкай справе практычна ўвесь вольны час, не маючы магчымасці вырашыць нейкія асабістыя справы".

У стадыі распрацоўкі знаходзіцца і такі новы тып паслуг, як прадастаўленне сацыяльнай перадышкі — магчымасць сем'ям кароткатэрмінова ўладкаваць дзіця-інваліда ў стацыянарную сацыяльную ўстанову.

Праграмай дэмаграфічнай бяспекі запланаваны і іншыя меры па падтрымцы сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. Так, у рэспубліцы будзе развівацца сістэма сацыяльнага патранату сем'яў у сувязі з нараджэннем дзіцяці-інваліда. Асноўная мэта гэтай новай формы работы — аказанне разнапланавай дапамогі сем'ям. Размова ідзе аб пераадоленні псіхалагічных праблем, матэрыяльнай падтрымцы, прыцягненні пры неабходнасці медыкаў, юрыстаў, іншых спецыялістаў.

Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый рэспублікі рэкамендавана прадугледзець у калектыўных дагаворах меры падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

У Беларусі налічваецца 25,6 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі дзяржаўная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у 2012 годзе будзе ўстаноўлена ў памеры 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика