У наступным годзе работнікі сталічных арганізацый аховы здароўя будуць атрымліваць штомесячныя даплаты да тарыфных ставак. 21.by

У наступным годзе работнікі сталічных арганізацый аховы здароўя будуць атрымліваць штомесячныя даплаты да тарыфных ставак

29.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асобныя катэгорыі работнікаў арганізацый аховы здароўя, якія фінансуюцца з бюджэту сталіцы, будуць атрымліваць у наступным годзе штомесячныя даплаты да тарыфных ставак (акладаў). Як перадае карэспандэнт агенцтва "Мінск—Навіны", меры па стымуляванні працы работнікаў арганізацый аховы здароўя сталіцы зацвердзілі дэпутаты на 12-й пазачарговай сесіі Мінгарсавета.

У зацверджаным пераліку медыцынскіх работнікаў, якім належаць даплаты, у прыватнасці, значацца ўрачы-кардыяхірургі, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, участковыя ўрачы-тэрапеўты, медыцынскія сёстры і іншыя. Дэпутаты таксама прагаласавалі за рашэнне ўключыць у гэты пералік і акушэраў-гінеколагаў.

Акрамя таго, на сесіі Мінгарсавета зацвердзілі Тэрытарыяльную праграму дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва г. Мінска на 2012 год. Яна ўключае гарантаваны дзяржавай пералік відаў, умоў аказання бясплатнай медыцынскай і лекавай дапамогі, а таксама нарматывы яе аб'ёмаў.

Рашэнні Мінгарсавета ўвойдуць у сілу пасля іх рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.

Наталля РАМАНОЎСКАЯ, "Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асобныя катэгорыі работнікаў арганізацый аховы здароўя, якія фінансуюцца з бюджэту сталіцы, будуць атрымліваць у наступным годзе штомесячныя даплаты да тарыфных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика