У Вілейцы на дзень адключылі ацяпленне
30.12.2011 12:36
—
Новости Общества
|
У Вілейцы на дзень адключылі ацяпленне Без цёплай вады і ацяплення засталіся амаль на цэлы дзень 27 снежня некаторыя жыхары Вілейкі: на міні-ТЭЦ рамантавалі трубаправод.
Як патлумачыў у інтэрв’ю “РГ” начальнік кацельні №3 Уладзімір Палачанскі, адключылі падачу гарачай вады і цяпла і пачалі рамонт ад раніцы, калі людзі адправіліся на працу. Паводле яго слоў, у 19.20 работу кацельні аднавілі. Ён таксама адзначыў, што правядзенне рамонту было ўзгодненае ў райвыканкаме, а ЖКГ у такіх выпадках развешвае на пад’ездах дамоў аб’явы. “Метал мае ўласцівасць старэць. У трубаправодзе ўзнік свішч, мы вырашылі, што лепш правесці прафілактыку цяпер – 27 снежня тэмпература паветра была +8+9 ºС. А набліжаюцца маразы. Вядома, нам тэлефанавалі жыхары дамоў: хтосьці не звярнуў увагу на аб’яву, хтосьці не паспеў прачытаць...”, – сказаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без цёплай вады і ацяплення засталіся амаль на цэлы дзень 27 снежня некаторыя жыхары Вілейкі: на міні-ТЭЦ рамантавалі трубаправод. Як патлумачыў у інтэрв’ю “РГ”... |
|