Мокры снег, дождж і ветрана
04.01.2012
—
Новости Общества
|
На гэтым тыдні тэрыторыя Беларусі зноў апынулася пад уплывам атлантычных цыклонаў і іх атмасферных франтоў, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. На працягу тыдня чакаецца даволі вільготнае і няўстойлівае надвор'е, калі на большай частцы краіны пройдзе мокры снег і дождж. Уначы і раніцай галалёд і галаледзіца на дарогах. У сераду і чацвер у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Сёння ўдзень тэмпература паветра 0 — плюс 6 градусаў, а 5 і 6 студзеня на працягу сутак — ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных сіноптыкаў, у выхадныя на тэрыторыю Беларусі завітае ўжо крыху больш халоднае паветра з боку краін Скандынавіі. Таму ў суботу і нядзелю ападкі чакаюцца ўжо ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы ўжо ад 0 да 7 марозу, удзень — ад мінус 5 да плюс 3 градусаў. На дарогах месцамі галаледзіца. Прагназуецца, што і 9 студзеня на працягу сутак будзе ад 0 да мінус 6 градусаў. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні тэрыторыя Беларусі зноў апынулася пад уплывам атлантычных цыклонаў і іх атмасферных франтоў, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага...
|
|