Грып пакуль не "гуляе"
05.01.2012
—
Новости Общества
|
У Беларусі сёння адзначаецца нізкі ўзровень актыўнасці вострых рэспіраторных інфекцый. Як паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя, на бягучы момант рэгіструюцца выпадкі інфіцыявання негрыпознымі віруснымі агентамі — адэнавірусамі, рынавірусамі, рэспіраторна-сінтыцыяльнымі вірусамі, парагрыпам. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, па ўсім Еўрапейскім рэгіёне ўзроўні актыўнасці грыпу застаюцца нізкімі. У большасці краін Еўрапейскага рэгіёна СААЗ частата зваротаў па медыцынскую дапамогу з нагоды названай інфекцыі знаходзіцца на перадсезонным узроўні. Эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, але трэба мець на ўвазе, што шмат што залежыць ад стаўлення кожнага чалавека да ўласнага здароўя і навакольных. Выкананне элементарных прафілактычных захадаў дазваляе захаваць здароўе. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі сёння адзначаецца нізкі ўзровень актыўнасці вострых рэспіраторных інфекцый. Як паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя, на бягучы момант... |
|