Пасланне на Раство Хрыстова Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі: Слава і хвала на зямлі народжанаму, Які абожыў істоту земнародных, —Хрысту Богу нашаму.. 21.by

Пасланне на Раство Хрыстова Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі: Слава і хвала на зямлі народжанаму, Які абожыў істоту земнародных, —Хрысту Богу нашаму.

06.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь сабраліся ўсе свяшчэннаслужыцелі Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы — там адбыўся епархіяльны сход, на афіцыйную частку якога былі запрошаны таксама Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, губернатар Мінскай Вобласці, мэр Мінска і журналісты.

— Гэты сход — важная падзея ў жыцці Царквы і нашага грамадства, — патлумачыў журналістам зацікаўленасць органаў дзяржаўнага кіравання ў дзейнасці БПЦ Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід ГУЛЯКА. — Дзяржава сёння супрацоўнічае з Беларускай праваслаўнай царквой па многіх кірунках: гэта і пошукі выхаду з дэмаграфічнага крызісу, і работа з тымі, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, і з тымі, хто выйшаў адтуль, дапамога тым, хто згубіў сацыяльныя сувязі... Сёння ажыццяўляецца сапраўднае "соработничество" Царквы і дзяржавы, бо ўсё, што робіцца ў абодвух інстытутах, накіравана на нашых людзей, незалежна ад іх веравызнанняў і светапоглядаў. Існуе пагадненне паміж дзяржавай і Экзархатам БПЦ, якое было падпісана ў 2003 годзе, і сёння ўжо 16 міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў маюць такія пагадненні, усе абласныя, раённыя і гарадскія выканкамы зараз падпісваюць такія пагадненні з благачыннямі. І вельмі прыемна, што пагадненні гэтыя носяць цалкам канкрэтны характар, там няма заклікаў, і яны адпавядаюць абставінам, якія склаліся ў тым або іншым рэгіёне.

Леанід Гуляка нагадаў, што дзяржава вызваляе рэлігійныя арганізацыі ад шэрагу падаткаў, зямлю пад будаўніцтва культавых будынкаў любой канфесіі дае бясплатна, дапамагае ў аднаўленні святынь, будаўніцтве і рэстаўрацыі храмаў... Напрыклад, на завяршэнне будаўніцтва Духоўна-асветніцкага цэнтра Беларускай праваслаўнай царквы з дзяржаўнага бюджэту выдаткоўваецца каля 20 млрд беларускіх рублёў. Акрамя таго, дзяржава дае грошы на ўтрыманне студэнтаў Духоўнай акадэміі і семінарый БПЦ, аплату працы выкладчыкаў вышэйшых духоўных школ.

Разам з тым, дзяржава не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Царквы, падкрэсліў Упаўнаважаны.

— Прыход у гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Івянцы шэфствуе над выхаванцамі дома-інтэрната для дзяцей інвалідаў, Аляксандра-Неўскі прыход у Мар'інай Горцы арганізаваў Клуб непаўналетніх маці, сумесны праект Мінскай епархіі і аблвыканкама — Духоўна-асветніцкая праграма "Сям'я — Яднанне — Айчына" павышае сацыяльную значнасць і статус інстытута сям'і, у вёсцы Лысая Гара больш за 10 гадоў дзейнічае прытулак для людзей без пэўнага месца жыхарства, які апякае сястрыцтва ў гонар святой Елісаветы, — пералічыў найбольш значныя прыклады супрацоўніцтва ў сферы сацыяльнага служэння аблвыканкама і епархіі Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс БАТУРА. — Немалая заслуга Беларускай праваслаўнай царквы і ў тым, што на Міншчыне памяншаецца колькасць дзяцей, якія выхоўваюцца не ў сям'і....

— Хрысціянскія каштоўнасці сталі часткай ідэалогіі нашага грамадства, — заўважыў мэр Мінска Мікалай ЛАДУЦЬКА. — У 1980 годзе ў сталіцы дзейнічалі толькі два праваслаўныя храмы, сёння — 23, яшчэ 15 будуюцца, 38 праваслаўным абшчынам перададзеныя ва ўласнасць культавыя і адміністратыўныя будынкі...

Аднак не проста пра сумесную працу, але пра немагчымасць адасобленасці Царквы і дзяржавы сказаў у сваім дакладзе Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

— Распаўсюджанай памылкай з'яўляецца сцвярджэнне, згодна з якім Царква, быццам бы, адасоблена ад дзяржавы, — патлумачыў правячы архірэй. — Царква — гэта сход веруючых у Хрыста і аб'яднаных таінствамі людзей, якія з'яўляюцца грамадзянамі нашай рэспублікі. Як іх можна аддзяліць ад дзяржавы? Несумненна, Беларусь — свецкая краіна, але ні пра якую такую "адасобленасць" у нашых законах не гаворыцца.

Падобнага роду памылкі маюць канкрэтныя наступствы, заўважыў кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы. Так, да сёння не вырашана пытанне аб дзяржаўным прызнанні тэалагічных вучоных ступеняў.

Разам з тым, не адасобленасць, а партнёрства дзяржавы і Царквы з'яўляецца кіруючым прынцыпам дзяржаўнай палітыкі ў рэлігійнай сферы, і за такой формай адносін — будучыня, выказаў упэўненасць Мітрапаліт Філарэт.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь сабраліся ўсе свяшчэннаслужыцелі Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы — там адбыўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика