Каманда Прзідэнта ў шосты раз выйграла Калядны турнір. 21.by

Каманда Прзідэнта ў шосты раз выйграла Калядны турнір

10.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У фінале Каляднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі па традыцыі сышліся каманды Беларусі і Расіі. Яны занялі першыя месцы ў сваіх групах. Каманда Беларусі ў першым матчы нечакана ўнічыю сыграла з аўстрыйцамі (2:2), потым разграміла Фінляндыю (9:2) і Швецыю (6:1). Расіяне на шляху да фіналу адолелі чэхаў (8:2), канадцаў (15:3) і славенцаў (11:2). У выніку ў фінале беларусы абыгралі расіян з лікам 4:1, узяўшы рэванш за мінулагодні пройгрыш і вярнуўшы Кубак Прэзідэнта ў Беларусь. Такім чынам, беларуская дружына стала пераможцай Каляднага турніру ў шосты раз. Расіянам, якія выйгравалі яго двойчы (у 2007-м і 2011-м), у шосты ж раз дасталася "серабро".

Фінал прымала 15-тысячная "Мінск-Арэна", якая, як і на матчах КХЛ, сабрала аншлаг.

Гулец каманды Прэзідэнта Аляксандр Макрыцкі растлумачыў, чаму беларуская дружына ў першым матчы паказала не самы лепшы вынік і падзяліўся ўражаннямі ад фіналу:

<І>— Мы выдатна ведалі моц расійскай каманды, і таму збіраліся гуляць строга ў абароне і выкарыстоўваць варыянты для контратак. Ад матча да матча мы дадавалі, найперш у арганізацыі гульні: усё ж такі на тое, каб сыграцца, нам спатрэбіўся час. Што значыць Калядны турнір для мяне? Гэта магчымасць акунуцца ў любімую гульню, якой аддаў усё жыццё. Тым больш што на "Мінск-Арэне" заўсёды выдатная атмасфера — як на матчах "Дынама", зборнай, так і на Калядным турніры. Людзі "хварэюць", радуюцца прыгожаму хакею.

Нападаючы расійскай каманды Альберт Ляшчоў расказаў, што на фінальную гульню паўплывала адсутнасць аднаго з лепшых бамбардзіраў каманды Валерыя Каменскага:

— Каменскі — сапраўдная зорка, вялікі хакеіст, і яго адсутнасць адчувалася, нашай камандзе яго не хапала. На "Мінск-Арэне" прыемна гуляць — "вар'яцкая" атмасфера. Турнір праходзіць на высокім узроўні, арганізацыя ніякіх пытанняў не выклікала, прыемна гуляць з такой падтрымкай. Сюды прыязджаюць сапраўдныя прафесіяналы, якія мелі бліскучую кар'еру, таму сустрэцца з такімі хакеістамі — вялікае задавальненне. Чэмпіянат свету-2014? Калі меркаваць па гэтым турніры, то і чэмпіянат пройдзе на высокім арганізацыйным узроўні.

Трэцяе месца на турніры заняла ў другі раз каманда Аўстрыі, якая ў малым фінале абыграла чэхаў — 6:3. Лепшымі гульцамі 8-га Каляднага турніру сталі варатар Сяргей Шабанаў (Беларусь), абаронца Міхаэль Гюнтэр (Аўстрыя), нападаючы Ігар Барыскаў (Расія), бамбардзір Алег Антоненка (Беларусь), які набраў 10 (6+4) выніковых ачкоў. Прызы лепшыя гульцы атрымалі ад міністра спорту і турызму Алега Качана, памочніка Прэзідэнта па пытаннях фізкультуры і спорту Ігара Заічкова і генеральнага дырэктара Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Андрэя Карповіча. А закрыў турнір старшыня федэрацыі хакея Яўген Ворсін, які падзякаваў удзельнікам за магчымасць узгадаць знакамітых хакеістаў і іх перамогі на Алімпіядах і чэмпіянатах свету і запрасіў усіх на наступныя Каляды ў Мінск.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фінале Каляднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі па традыцыі сышліся каманды Беларусі і Расіі. Яны занялі першыя месцы ў сваіх групах. Каманда...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика