Хачу набыць бінокль, падкажыце.... 21.by

Хачу набыць бінокль, падкажыце...

10.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прывітанне! Не магу знайсці адказ на пытанне: як вызначыць кратнасць бінокля? У продажы ёсць кітайскія, польскія. Напрыклад, напісана на біноклі: 16х50. Гавораць, што 16 — гэта і будзе кратнасць. Але калі ў яго паглядзіш, дык набліжае слаба. Іншыя кажуць, што кратнасць — нешта зусім іншае. Хто мае рацыю? І дзе можна набыць бінокль з "цэйсаўскай" оптыкай ці марскі?

Б.АСЕЦКІ, г. Бабруйск

На жаль, наш чытач не паведаміў, для якіх мэт яму патрэбны бінокль. Бо, скажам, вышэйназваныя марскія біноклі адрозніваюцца, у прыватнасці, ад палявых больш высокай устойлівасцю да неспрыяльных умоў надвор'я. Натуральна, што такая "опцыя" будзе каштаваць дадатковых грошай. А ці сапраўды аўтару ліста давядзецца працяглы час карыстацца біноклем пры нейкіх неспрыяльных умовах? Увогуле, крытэрыі падбору бінокля некалькі "размытыя": або славутая нямецкая якасць, або высокая ўстойлівасць да неспрыяльных умоў надвор'я, або высокі паказчык кратнасці... Таму, прабачце, зарыентаваць можам толькі ў агульных рысах.

Сапраўды, пры выбары бінокля найперш звяртаюць увагу на кратнасць. Ад гэтага паказчыка ў большай ступені залежыць, наколькі блізка да чалавека будзе аб'ект, які ён назірае. Напрыклад, калі да нейкага аб'екта назірання 100 метраў, дык пры карыстанні 10-кратным біноклем будзе выходзіць так, быццам да яго адлегласць складае толькі 10 метраў. Кратнасць — гэта першая лічба ў маркіроўцы. Другая — дыяметр аб'ектыва ў міліметрах. (Гэта калі гаварыць пра оптыку з пастаяннай кратнасцю, якая мае толькі адну лічбу перад значком "х". Але ёсць яшчэ біноклі з пераменнай кратнасцю, напрыклад, ад 10 да 80.) Аднак трэба ведаць і іншае. Чым большая кратнасць, тым мацней бінокль набліжае аддаленыя аб'екты, але па меры павелічэння кратнасці камфортнасць назірання зніжаецца. Адлюстраванне можа скакаць ад драбнейшых рухаў. Гэта азначае, што пры карыстанні біноклем з высокай ступенню кратнасці (звыш 10), каб не было такіх хібаў, лепш выкарыстоўваць максімальна стабільнае яго становішча. Напрыклад, з дапамогай штатыву, або проста абапёршыся на нейкі прадмет. Самыя хадавыя мадэлі бінокляў, па адной з версій класіфікацыі, маюць кратнасць 6-8. (Калі больш падрабязна, дык біноклямі з малым павелічэннем лічацца 2-4-кратныя, з сярэднім павелічэннем — 6-8-кратныя. Біноклі з вялікім павелічэннем — гэта 10-, 12-, 16- і нават 20-кратныя. Апошнія маюць большыя габарыты і вагу, ну і, зразумела, кошт.) Нарэшце, чым вышэйшая кратнасць, тым менш поле зроку. У бінокляў з кратнасцю ад 7 да 10 яно складае 70-75 працэнтаў, што дастаткова для камфортнага назірання. Гэта — калі адносна коратка, паколькі мы пералічылі не ўсе асноўныя характарыстыкі бінокляў. Больш падрабязна даведацца пра іх можна з розных крыніц, у тым ліку і ў крамах ад прадаўцоў-кансультантаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прывітанне! Не магу знайсці адказ на пытанне: як вызначыць кратнасць бінокля? У продажы ёсць кітайскія, польскія. Напрыклад, напісана на біноклі: 16х50. Гавораць, што 16...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика