У Ашмянах пажылыя людзі могуць наведваць розныя гурткі і клубы
10.01.2012 15:04
—
Новости Общества
|
У Ашмянах пажылыя людзі могуць наведваць розныя гурткі і клубы Аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей з’явілася ў Ашмянах. Яго ўрачыстае адкрыццё запланаванае на 19 студзеня. Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” па тэлефоне расказала загадчыца аддзялення Аксана Бітэль.
Тут пажылыя людзі змогуць праводзіць свой вольны час. Для іх будуць працаваць клубы і гурткі “Здароўе”, “Дачніца”, “Рукадзельніца”, “Задушэўная размова”, “Турыст-аптыміст” (падарожжы і экскурсіі), “Інтэлектуальны клуб”, “Я і соцыум” (трэнінгі і кансультацыі псіхолага), “Бяседа” (сустрэчы са святарамі, бібліятэкарамі), шахматна-шашачны “Белая ладдзя”, “Залаты ўзрост” (дапамога пажылога пажылому: сястрынскі догляд, наведванне аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Жупранах, догляд кінутых магіл – валанцёрская работа). Па словах Аксаны Бітэль, накіраванасць гурткоў і клубаў склалася на аснове анкет, якія запаўняюць людзі. Аддзяленне разлічанае на 40 чалавек. Яго загадчыца мяркуе, што людзей будзе больш: ад 2 па 9 студзеня самі прыйшлі і напісалі заявы 30 чалавек. І гэта яшчэ не было ніякай абвесткі ў газетах: людзі адзін аднаму расказвалі. Падобнае аддзяленне дзейнічае ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Смаргонскага раёна. У Ашмянах аддзяленне дзённага знаходжання будзе працаваць па адрасе: вуліца Голеса, 13. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей з’явілася ў Ашмянах. Яго ўрачыстае адкрыццё запланаванае на 19 студзеня. Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” па тэлефоне...
|
|