Пазбаўленыя кватэр за даўгі
11.01.2012
—
Новости Общества
|
Улады сур'ёзна ўзяліся за грамадзян, якія не аплачваюць паслугі ЖКГ. Так, за мінулы год 30 мінскіх сем'яў, злосных даўжнікоў па аплаце паслуг ЖКГ, пазбавіліся свайго жылля. З іх 24 сям'і былі пераселены ў жыллё меншай плошчы. Яшчэ 6 сем'яў выселены без права прадастаўлення жылля і вымушаны былі пераехаць да сваякоў. Такія жорсткія судовыя рашэнні былі звязаны не толькі з вялікай запазычанасцю перад службамі ЖКГ, але і з антысанітарыяй у кватэрах. У цэлым высяленне — крайні захад, які выкарыстоўваецца камунальнымі службамі толькі тады, калі ўсе астатнія не далі вынікаў. У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы паведамілі, што ўжываюць разнастайныя захады для ўздзеяння на злосных неплацельшчыкаў. Гэта і тэксты-напаміны аб неабходнасці своечасовай аплаты, папярэджанні, што высылаюцца па пошце ці перадаюцца па тэлефоне, наведванні супрацоўнікамі ЖКГ неплацельшчыкаў разам з супрацоўнікамі міліцыі, адключэнне камунальных паслуг, натарыяльнае афармленне выканаўчых надпісаў. Нярэдка пасля адключэння камунальнікамі ўсіх паслуг даўжнікі жывуць ва ўпэўненасці, што на гэтым усё і спыніцца. Як правіла, гэта праблемныя сем'і. Але тым, хто не хоча плаціць за паслугі, давядзецца мець справу з судамі. Дарэчы, суды прымаюць рашэнні аб высяленні ці перасяленні даўжнікоў толькі праз 6 месяцаў з пачатку падачы іска. Неплацельшчыкам даецца магчымасць пагасіць доўг. Але жыхары, як бачым, 30 сталічных кватэр не змаглі гэта зрабіць, таму былі выселены са свайго жылля. Службы ЖКГ лічаць, што, магчыма, пагроза застацца без кватэры прымусіць такіх гора-жыльцоў разлічыцца са шматгадовай запазычанасцю. Бо гэтыя сродкі неабходны для бягучага рамонту нашых дамоў, абсталявання дзіцячых пляцовак, падтрымання чысціні ў пад'ездах і г.д. Святлана Бусько. ДАРЭЧЫ Найбольшая колькасць неплацельшчыкаў (94% пратэрмінаванай запазычанасці) складаюць тыя, хто не разлічваецца за параўнальна непрацяглы перыяд — да трох месяцаў. Часцей за ўсё гэта недысцыплінаваныя жыхары, якія папросту забываюць або не паспяваюць у тэрмін разлічыцца з камунальнікамі, плацяць раз на два месяцы. Каля 6% ад агульнай сумы доўгу прыпадае на тых, хто не плаціць па рахунках ад 3 месяцаў да 5 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады сур'ёзна ўзяліся за грамадзян, якія не аплачваюць паслугі ЖКГ. Так, за мінулы год 30 мінскіх сем'яў, злосных даўжнікоў па аплаце паслуг ЖКГ, пазбавіліся... |
|