Бралі і будуць браць?. 21.by

Бралі і будуць браць?

17.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хабарніцтва з'яўляецца найбольш тыповай праявай карупцыі — канстатуюць у пракуратуры Віцебскай вобласці. Летась на тэрыторыі Віцебшчыны былі выяўлены 73 факты атрымання хабараў (у 2010 годзе былі ўстаноўлены 47 такіх злачынстваў), 107 фактаў дачы хабару (91 — у 2010-м) і два выпадкі пасрэдніцтва ў хабарніцтве (у 2010-м — дзевяць).

Як паведаміў пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Ігар Марозаў, статыстыка сведчыць аб тым, што пераважная большасць злачынстваў гэтай катэгорыі здзяйсняецца ў гарадах. У сельскай мясцовасці распаўсюджанасць хабарніцтва значна ніжэйшая.

Цікава, што найбольш "схільнай" да хабарніцтва аказалася прамысловасць, дзе зарэгістраваны 26 фактаў атрымання хабараў і 31 факт дачы хабараў. Шэраг злачынстваў названай катэгорыі здзейснена і ў сферы дзяржаўнага кіравання — 16, у галіне аховы здароўя — 23, у галіне адукацыі — 22.

Праваахоўнымі органамі выяўлены шэраг фактаў атрымання хабараў медыцынскімі работнікамі за незаконнае афармленне бальнічных лістоў. Напрыклад, адзін з выкладчыкаў вышэйшай навучальнай установы Віцебска браў грошы ў студэнтаў за вырашэнне пытанняў аб атрыманні станоўчых адзнак пры здачы імі экзаменаў. Па ўсіх гэтых фактах распачаты крымінальныя справы і вядзецца следства.

Маюць месца факты атрымання хабараў і сярод работнікаў праваахоўных органаў, органаў выканаўчай улады. Так, зараз на разглядзе ў судзе знаходзіцца крымінальная справа ў дачыненні да адказнай асобы Віцебскага аблвыканкама, які атрымліваў грашовыя ўзнагароды ад іншых асоб за рашэнне розных пытанняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў.

Судом Кастрычніцкага раёна Віцебска летась да пяці гадоў абмежавання волі з пазбаўленнем права займаць пасады ў праваахоўных органах быў асуджаны за атрыманне хабару былы інспектар батальёна Упраўлення ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Ён падчас нясення службы схіліў вадзіцеля, які кіраваў аўто ў стане алкагольнага ап'янення, да дачы хабару ў памеры мільён рублёў — за непрыцягненне яго да адміністрацыйнай адказнасці. Не лішнім будзе адзначыць, што ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь за атрыманне хабару прадугледжана пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. За атрыманне хабару паўторна альбо шляхам вымагальніцтва, а таксама ў буйным памеры, можа быць прызначана да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У сваю чаргу асобу, якая займае адказную пасаду, могуць пазбавіць волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хабарніцтва з'яўляецца найбольш тыповай праявай карупцыі — канстатуюць у пракуратуры Віцебскай вобласці. Летась на тэрыторыі Віцебшчыны былі выяўлены 73 факты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика