Знаўцы роднай мовы збяруцца ў Дзяржынску
19.01.2012 14:18
—
Новости Общества
|
Знаўцы роднай мовы збяруцца ў Дзяржынску 23 студзеня на базе абласнога аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя адбудзецца адкрыццё абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Як паведамілі ў Дзяржынскім раённым аддзеле адукацыі, у ім прымуць удзел 96 знаўцаў роднай мовы з розных куткоў Міншчыны. Наш раён у гэтым інтэлектуальным спаборніцтве прадставяць 8 чалавек. Алімпіяда, якая складаецца з трох тураў (водгук, комплексная работа па беларускай мове і вуснае выказванне) будзе працягвацца некалькі дзён і завершыцца ў пятніцу, 27 студзеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 студзеня на базе абласнога аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя адбудзецца адкрыццё абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і...
|
|