У Бялынічах пасля рэканструкцыі адкрыўся гастраном на Савецкай
19.01.2012 19:18
—
Новости Общества
|
У Бялынічах пасля рэканструкцыі адкрыўся гастраном на Савецкай ![]() Увогуле, на ўсё гэта і мадэрнізацыю магазіна выдаткаваны мільярд рублёў, з якога 585 мільёнаў выдзелена з інавацыйнага фонду "Белкаапсаюза" і 400 мільёнаў - уласныя сродкі райста. На гандлёвых паліцах "Роднага кута" якіх толькі прадуктаў няма: агародніна і садавіна, грыбы, ягады, ялавічына і свініна, фарш, мяса птушкі, некалькі гатункаў сыроў, каўбас, вэнджаніны… "Мы заўсёды працуем на пакупніка, - зазначае старшыня райспажыўтаварыства Тамара Адамовіч. – Аб рэканструкцыі гастранома марылі даўно. І вось даўняя задума ажыццявілася. Дзеля спажыўца на 5-10 працэнтаў знізілі гандлёвыя надбаўкі на малочную прадукцыю, хлебабулачныя вырабы, птушку, свініну і паўфабрыкаты, увялі сістэму самаабслугоўвання. Думаю, што людзі будуць задаволеныя ўсім, што для іх зроблена, і ніколі не абмінуць "Родны кут". "Мне вельмі спадабалася, як цяпер абсталявана гандлёвая кропка, - заўважае пенсіянерка Тамара Міснікава. - І асабліва прыемна, што першыя сем пакупнікоў, у лік якіх увайшла і я, атрымалі падарункі". "Мы выпадкова патрапілі на адкрыццё "Роднага кута" ўсёй сям’ёй, - уступае ў размову Ганна Кульбацкая. - Прагульваліся разам з мужам Сяргеем і чатырохмесячнай дачкой Насцяй па вуліцы і звярнулі ўвагу на натоўп людзей каля магазіна. Зразумела, зацікавіліся. А калі ўбачылі, колькі тут розных тавараў, не маглі ўтрымацца, каб хоць што-небудзь не купіць. Тым больш, што гандлёвае абслугоўванне тут арганізавана на вышэйшым узроўні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля капітальнай рэканструкцыі адкрыўся ў Бялынічах гастраном, што на вуліцы Савецкая. Праўда, цяпер гэты магазін носіць назву "Родны кут". Для пакупнікоў тут... |
|