Беларусь і Літва працуюць над змяншэннем чэргаў на мяжы. 21.by

Беларусь і Літва працуюць над змяншэннем чэргаў на мяжы

22.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і Літва прадоўжаць рэалізацыю мер, накіраваных на мінімізацыю чэргаў у пунктах пропуску, а таксама падрыхтуюць прапановы па рэалізацыі сумесных праектаў для абмену вопытам.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты ў ходзе рабочай сустрэчы 19 студзеня ў пункце пропуску "Каменны Лог — Мядзінінкай" намесніка старшыні ДМК Сяргея Барысюка і намесніка генеральнага дырэктара Мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літоўскай Рэспублікі Ёнаса Мішкініса.

У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння мытных службаў Беларусі і Літвы, дэталёва прааналізавана сітуацыя ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.

Нагадаем, у канцы лістапада адбылася рабочая сустрэча старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандра Шпілеўскага і генеральнага дырэктара Мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літвы Антанаса Шыпавічуса, на якой таксама абмяркоўвалася праблема чэргаў на сумесным участку мяжы.

Паводле звестак ДМК, грузавых транспартных сродкаў, якія выязджаюць цераз пункты пропуску на літоўскім напрамку, у 1,5 разу больш, чым тых, што ўязджаюць у Беларусь. Пры гэтым колькасць аўтамабіляў удвая перавышае праектную прапускную здольнасць. У верасні—кастрычніку 2011 года пікавае павелічэнне патоку транспартных сродкаў на выездзе з Беларусі назіралася ў пунктах пропуску "Каменны Лог" — "Мядзінінкай", "Катлоўка" — "Лаварышкес".

Беларускі бок лічыць, што чэргі грузавікоў на беларуска-літоўскім участку мяжы звязаны з адсутнасцю абмежаванняў на ўвоз бензіну і дызельнага паліва ў Літву.

Кіраўнікі мытных службаў у ходзе сустрэчы зацвердзілі сістэму папярэдняга паведамлення аб узнікненні надзвычайных сітуацый на беларуска-літоўскай мяжы, закліканую павысіць эфектыўнасць рэагавання мытных службаў і своечасовасць прыняцця мер у выпадку ўзнікнення абставінаў, якія садзейнічаюць утварэнню чэргаў.

Дасягнуты дамоўленасці аб вызначэнні мінімальна дапушчальных норм пропуску транспартных сродкаў як на ўезд, так і на выезд для кожнага боку за суткі. Цяпер кожны пункт пропуску на беларуска-літоўскім участку мяжу зможа значна перавысіць сваю праектную прапускную здольнасць. Напрыклад, для пункта "Каменны Лог" гэтая норма складзе не менш чым 3 тыс. 600 транспартных сродкаў за суткі.

Паводле БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Літва прадоўжаць рэалізацыю мер, накіраваных на мінімізацыю чэргаў у пунктах пропуску, а таксама падрыхтуюць прапановы па рэалізацыі сумесных праектаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика