РОЗГАЛАС
24.01.2012
—
Новости Общества
|
Любіць прыроду навучыць кніга
Спецыяльна ў Год кнігі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць дабрачынную акцыю "Экалагічная кніга — дзецям". Менавіта экалагічная кніга адыгрывае значную ролю ў прапагандзе ведаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання. Яна вучыць разумнаму, добраму і душэўнаму стаўленню да ўсяго, што вакол нас — лясоў, рэк, азёр, лічаць ініцыятары акцыі. У яе рамках да канца лютага ва ўсіх рэгіёнах краіны спецыялісты абласных камітэтаў і раённых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя наведаюць школы і ўстановы пазашкольнага выхавання і навучання, якія цягам мінулага года найбольш актыўна праводзілі працу па фарміраванні экалагічнай культуры дзяцей і моладзі. Падчас сустрэч ва ўстановы адукацыі будзе перададзена больш за 2 тысячы кніг на прыродаахоўную тэматыку ("Малая дзіцячая Чырвоная кніга", дэманстрацыйныя матэрыялы "Прыродныя аб'екты і з'явы Беларусі"). Сяргей РАСОЛЬКА. Пад цяжарам снегуабваліўся металапрофільны дах склада прыватнага прадпрыемства ў Гомелі. Плошча разбурэнняў — 3200 квадратных метраў. Шасціметровая цагляная сцяна будынка, здадзенага ў эксплуатацыю толькі летась, таксама не вытрымала выпрабавання ападкамі. Пад абваленымі канструкцыямі апынуліся аўтапагрузчык і прыватны аўтамабіль. Людзей на момант аварыі ў памяшканні не было. І хоць на Гомельшчыне не зарэгістравана парушэнняў энергазабеспячэння, транспартнага руху, пашкоджання сацыяльных і іншых аб'ектаў, начальнік цэнтра прапаганды і навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Мікалай Адашкевіч заклікае арганізацыі своечасова арганізоўваць ачыстку дахаў ад снегу, каб папярэдзіць надзвычайныя здарэнні. Тым больш што ў бліжэйшыя два дні снег будзе ісці. Зараз ва ўсіх раёнах вобласці працягваюцца работы па прыборцы снежных сумётаў. Тэхніка прадпрыемстваў камунальнай гаспадаркі, а таксама прыцягнутыя транспартныя сродкі працуюць у кругласутачным рэжыме. У тым ліку супрацоўнікі ДАІ дапамагаюць арганізаваць бесперапынную работу снегаачышчальных машын. Яны ж адзначаюць, што ў снежныя дні колькасць дробных ДТЗ узрасла ў два разы, асабліва ў вялікіх населеных пунктах. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Суседзям не пашанцавалаУ Віцебску адбыўся пажар у 4-пакаёвай кватэры на шостым паверсе 9-павярховага шматкватэрнага жылога дома. Гаспадар і яго 41-гадовы сын былі выратаваны пажарнымі і пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі адпушчаны дадому. Падчас ліквідацыі пажару дзесяць суседзяў з кватэр на шостым і вышэйшых паверхах выратавальнікам прыйшлося эвакуяваць. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Аўтамабіль абняў слупУ Бабруйску ў ДТЗ загінуў 19-гадовы кіроўца. 21 студзеня ўдзень каля 12 гадзін на вуліцы Мінская шаша аўтамабіль "Фальксваген Джэта" ўдарыўся ў светлавую апору, кіроўца атрымаў смяротную траўму. Малады чалавек, які не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, меў вадзіцельскі стаж толькі паўгода. — Адсутнасць вопыту кіравання і, паводле папярэдняй інфармацыі, перавышэнне дазволенай хуткасці сталі прычынай аварыі, — каментуе начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды Магілёўскай ДАІ Вікторыя Жэўнер. — Усё, што засталося ад "Фальксвагена" пасля сутыкнення са слупом, сведчыць пра ліхацтва за рулём. Акрамя гэтага, істотны ўплыў на здарэнне аказала адсутнасць зімовай гумы на колах, якая так неабходна ў цяперашніх складаных метэаўмовах. Ілона Іванова. Магло быць горш...У вёсцы Адамова Полацкага раёна адбыўся пажар у будынку чыгуначнай станцыі, пабудаваным яшчэ ў ХІХ стагоддзі. На месца здарэння выехала пяць адзінак пажарнай тэхнікі і пажарны цягнік. На першым паверсе будынка размяшчаліся кацельня, білетная каса, пакой дзяжурнага па станцыі і зала чакання. А другі паверх пасля рамонту, які праводзіўся ў 2008 годзе, не эксплуатаваўся. На момант узнікнення пажару ў пакоі дзяжурнага па станцыі на першым паверсе знаходзілася работніца. Пачуўшы гул, яна выйшла на вуліцу і ўбачыла пажар у паддашкавым памяшканні кацельні. У выніку пажару быў знішчаны дах, перакрыцці, маёмасць, часткова — сцены будынка. Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала трэшчына ў дымаходзе. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтамабіль абняў слуп У Бабруйску ў ДТЗ загінуў 19-гадовы кіроўца. 21 студзеня ўдзень каля 12 гадзін на вуліцы Мінская шаша аўтамабіль "Фальксваген Джэта"... |
|