Жаночая эстафета падарыла нам "серабро", а Дар'я Домрачава — "золата" ў мас-старце. 21.by

Жаночая эстафета падарыла нам "серабро", а Дар'я Домрачава — "золата" ў мас-старце

24.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулыя выхадныя беларускія біятланісткі парадавалі балельшчыкаў двойчы: у суботу наша жаночая зборная заваявала "серабро" ў эстафеце, а ў нядзелю Дар'я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам. Такім чынам, 6-ты этап Кубка свету ў італьянскай Антэрсельве стаў самым паспяховым для нашых біятланістак у гэтым сезоне. Гэта першы подыум нашай чацвёркі, а вось Дар'я ўжо звыкла апярэдзіла ўсіх суперніц на лыжні, у чарговы раз пацвердзіўшы статус самай хуткай гоншчыцы планеты.

Пасля фінішу ў мас-старце Дар'я дала каментарый свайму афіцыйнаму сайту:

— Учарашняя гонка ў эстафеце стала добрай трэніроўкай перад мас-стартам?

— Увесь шосты этап Кубка свету для мяне як трэніроўка. Я пачала з трэцяга месца, потым была другой у эстафеце, а цяпер выйграла! Мне здаецца, гэта была добрая праца.

— І ўражанні ад гэтага этапу самыя найлепшыя?

— Антхольц — добрае для мяне месца. Лыжня вельмі пасуе маёй тэхніцы. Мяне радуюць мае адчуванні і мой вынік.

— Падчас апошняй стральбы, калі вашы суперніцы Нойнер і Кузьміна пакідалі стрэльбішча, вы толькі рыхтаваліся страляць. Ведалі, што яны прамахнуліся?

— Вядома, ведала. Але я не думала пра гэта падчас стральбы. Гэта была бітва паміж мной і маімі мішэнямі — і больш нічога. Пра гэта лёгка казаць, а вось зрабіць — вельмі няпроста... Але сёння, сапраўды, я выдатна папрацавала.

                  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулыя выхадныя беларускія біятланісткі парадавалі балельшчыкаў двойчы: у суботу наша жаночая зборная заваявала "серабро" ў эстафеце, а ў нядзелю Дар'я...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика