З пашанай да беларускіх традыцый
24.01.2012
—
Новости Общества
|
У Беластоку адбылася прэзентацыя калядных калектываў, якую арганізавала Беларускае грамадска-культурнае таварыства пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы пасольства і культурнага цэнтра нашай краіны ў Польшчы. 38 калектываў з Беластока, Гайнаўкі, Бельск-Падляскага і іншых мясцін на працягу трох гадзін разам з гледачамі стваралі каларыт беларускага свята з яго старажытнымі традыцыямі. Найбольш яскрава, калі меркаваць па апладысментах, выступілі дзіцячыя ансамблі "Званочкі", "Каласкі", "Гномікі", а таксама калектывы "Крыніца", "Куранты", "Васілёчкі", "Цаглінкі", "Чыжавяне" і іншыя. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беластоку адбылася прэзентацыя калядных калектываў, якую арганізавала Беларускае грамадска-культурнае таварыства пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы... |
|