У Глыбокім знясуць сквер і перасунуць Леніна. 21.by

У Глыбокім знясуць сквер і перасунуць Леніна

24.01.2012 15:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Глыбокім знясуць сквер і перасунуць Леніна

Еўрарадыё
Да сёлетняга Дня беларускага пісьменства гарадскія ўлады плануюць цалкам змяніць выгляд дзвюх галоўных плошчаў Глыбокага.

 

На Цэнтральнай плошчы зменіцца выгляд будынкаў райвыканкама і ўнівермага. Іх плануецца абліцаваць шклом. Рамонт гэтых двух будынкаў, па словах адмыслоўцаў, будзе каштаваць каля мільёна долараў.

Плошча 17 верасня (каля касцёла) таксама цалкам зменіць свой выгляд. Сквер на плошчы плануецца знесці - на месцы яго будзе аўтастаянка. Глыбоцкі помнік Леніна перанясуць у парк Перамогі. На яго месцы будзе скульптура дзяўчыны ў нацыянальным адзенні, якая будзе несці каромысла з двума вёдрамі. Вёдры, мабыць, будуць поўныя, каб прыносіць прыезджым удачу.

Зараз невядома, ці хопіць у гарадскіх уладаў грошай на ўсе планы. Сярод глыбачанаў ходзяць чуткі, што частку грошай плануецца зарабляць на добраахвотна-прымусовых суботніках. 









 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да сёлетняга Дня беларускага пісьменства гарадскія ўлады плануюць цалкам змяніць выгляд дзвюх галоўных плошчаў Глыбокага.   На Цэнтральнай плошчы зменіцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика