Месца ў студэнцкім інтэрнаце маюць дзве трэці з тых, хто мае патрэбу
25.01.2012
—
Новости Общества
|
Беларускім студэнтам, без перабольшання, моцна пашанцавала: у іх ёсць два Дні студэнта. Адзін, афіцыйны, адзначаецца штогод 17 лістапада. Але ёсць яшчэ і неафіцыйнае свята — Таццянін дзень, не менш любімая падстава ад душы павесяліцца і павіншаваць адзін аднаго. Тым больш што зімовая сесія ўжо завершана... І наўрад ці хтосьці з моладзі звязвае гэты дзень з заснаваннем Маскоўскага ўніверсітэта. Затое ўсе студэнты ведаюць, што святая Таццяна з'яўляецца апякункай студэнцтва. У Беларусі Таццянін дзень будзе святкаваць сёлета больш як 450 тысяч студэнтаў 55 ВНУ. 96 тысяч студэнтаў-першакурснікаў адзначаць свята ўпершыню. Паводле звестак Белстата, больш як палова ўсіх студэнтаў (53%) навучаюцца ў сталічных ВНУ. Кожны трэці студэнт — за кошт сродкаў бюджэту, 64% усіх студэнтаў самі аплачваюць навучанне, і толькі 2% навучаюцца за кошт сродкаў арганізацый. У дзяржаўных ВНУ на бюджэтнай аснове навучаецца каля 40% студэнтаў гэтых устаноў, адпаведна 60% атрымліваюць вышэйшую адукацыю за ўласныя сродкі. Студэнты дзённай формы навучання атрымліваюць стыпендыю, карыстаюцца правам кампенсацыі за праезд на транспарце, могуць прэтэндаваць на месца ў студэнцкім інтэрнаце.На пачатак бягучага навучальнага года стыпендыю атрымліваў кожны другі студэнт. З 1 студзеня 2012 года памеры вучэбных стыпендый студэнтам ВНУ складаюць у залежнасці ад паспяховасці ад 376 да 601,6 тысячы рублёў. Больш за палову студэнтаў (56%) дзённай формы навучання — іншагароднія. На пачатак бягучага года ў студэнцкіх інтэрнатах пражывалі каля 82 тысяч студэнтаў дзённай формы навучання, або дзве трэці ад тых, хто мае патрэбу. Большасць беларускіх студэнтаў (82%) — маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў. Колькасць дзяўчат у студэнцкім асяроддзі пераважае (59%). Колькасць замежных грамадзян сярод студэнтаў беларускіх ВНУ перавышае 11 тысяч чалавек. У 2010 годзе па колькасці студэнтаў у разліку на 10 тысяч насельніцтва (467 чалавек) Беларусь сярод краін СНД саступала толькі Расіі (493 чалавекі), але ў той жа час апярэджвала такія развітыя дзяржавы, як Нарвегія (454 чалавекі), Аўстрыя (368 чалавек), Японія (306 чалавек), Італія (334 чалавекі) і Германія (298 чалавек). Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускім студэнтам, без перабольшання, моцна пашанцавала: у іх ёсць два Дні студэнта. Адзін, афіцыйны, адзначаецца штогод 17 лістапада. Але ёсць яшчэ і неафіцыйнае...
|
|