Працоўныя пенсіі павялічацца на 24%. 21.by

Працоўныя пенсіі павялічацца на 24%

25.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працоўныя пенсіі ў лютым у выніку пераразліку павялічацца ў сярэднім на 24%. Гэта павышэнне адчуюць на сабе звыш 2,4 млн чалавек. Сярэдні памер працоўнай пенсіі па ўзросце складзе прыблізна 1 млн 252 тыс. руб.

Як заявіла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва, у адпаведнасці з указам № 35 ад 16 студзеня 2012 года "Аб павышэнні пенсій", пераразлікі працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы ў 2012 годзе будуць ажыццяўляцца штоквартальна. Што тычыцца першага пераразліку, то ён будзе праведзены з 1 лютага, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за ІV квартал 2011 года (па звестках Нацстата, яна склала 2 млн. 543 тыс. руб.).

З 1 лютага таксама адбудзецца чарговы пераразлік мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў да пенсій у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

Акрамя таго, у лютым непрацуючыя пенсіянеры ва ўзросце 75 гадоў і старэй атрымаюць да пенсіі дзве дадатковыя мэтавыя даплаты: студзеньскую і лютаўскую (гэтая даплата да пенсіі будзе выплачвацца штомесяц непрацуючым пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым). Памер даплаты ў студзені складзе адпаведна 107 тыс. 770 руб. і 143 тыс. 700 руб. У далейшым гэты памер будзе карэктавацца ў залежнасці ад велічыні мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

У цэлым, падкрэсліла намеснік міністра, тэмпы росту пенсій у краіне супастаўныя з тэмпамі росту заработнай платы, а суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы перавышаюць 40%.

Другі пераразлік пенсій адбудзецца з 1 мая. Пенсіі будуць пераразлічаны, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за І квартал 2012 года.

Святлана БУСЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працоўныя пенсіі ў лютым у выніку пераразліку павялічацца ў сярэднім на 24%. Гэта павышэнне адчуюць на сабе звыш 2,4 млн чалавек. Сярэдні памер працоўнай пенсіі па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика