Пракурор растлумачыў, чаму ў рэгіёне злачыннасць скарачаецца не так хутка, як хацелася б
25.01.2012
—
Новости Общества
|
Пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў у гутарцы з журналістамі 24 студзеня растлумачыў, чаму ў рэгіёне значна знізіліся тэмпы скарачэння злачыннасці. Нагадаем, усяго ў 2011 годзе ў Мінскай вобласці было зарэгістравана 22.155 злачынстваў, што на 0,5% менш, чым годам раней. Скарачэнне ўзроўню злачыннасці, напрыклад, у 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам склала 10,2%. Паводле слоў Аляксандра Архіпава, зніжэнне злачыннасці было і ў 2011 годзе, але ў сувязі з дэвальвацыяй рубля адбыўся дысбаланс паміж базавай велічынёй і коштам любой маёмасці. "А вызначыць, які склад злачынства адміністрацыйны або Аляксандр Архіпаў лічыць, што пасля 1 красавіка, калі базавая велічыня стане ў тры разы вышэйшай (100 тысяч рублёў супраць 35 тысяч рублёў цяпер), "мы неяк стабілізуемся". Як паведамляў БелаПАН, асабліва цяжкіх злачынстваў у Мінскай вобласці ў 2011 годзе было ўчынена 285 (менш у параўнанні з 2010 годам на 29,5%), цяжкіх – 1.307 (на 1%). Злачынстваў карупцыйнай накіраванасці выяўлена 346. Гэта на 18,2% менш, чым у 2010 годзе. Злачынстваў непаўналетніх (па закончаных крымінальных справах) зарэгістравана 690. Гэты паказчык скараціўся на 21,2%. Удзельная вага такіх злачынстваў у агульнай структуры злачыннасці знізілася з 6,0% да 5,2%. Раней судзімымі летась у Мінскай вобласці было ўчынена 6.596 злачынстваў – менш на 10,4%. На 2% да 49,6% скарацілася і ўдзельная вага такіх злачынстваў у агульнай структуры злачыннасці. У стане алкагольнага ап'янення было ўчынена 5.079 злачынстваў, менш на 10% у параўнанні з 2010 годам. Паводле БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў у гутарцы з журналістамі 24 студзеня растлумачыў, чаму ў рэгіёне значна знізіліся тэмпы скарачэння злачыннасці.
|
|